|
#6
![]() |
|
Мэтр
![]() ![]() ![]() ![]() Дата рег-ции: 17.01.2004
Откуда: France, 44
Сообщения: 2.512
|
А у меня не получается на фото посмотреть,жаль.
Капуста здесь не солится потому, что сорт такой "деревянный", сока не дает вообше такая капуста. А ведь она квасится должна в собственном соку. А теперь от капусты - к прекрасному и интересному! Жду, какую информацию Пер подкинет для размышления. А что такое AMPaul? |
![]() |
|
#7
![]() |
||||
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
POLKAN пишет:
POLKAN пишет:
Надо дать много соли, добавить морковь, пряности, ягоды, яблоки кислые, поставить в нехолодное место, мять периодически и ждать. Как сок станет нормальный, так капуста и готова. А от соли даше деревяшка сок пустит. Поэтому не понимаю, как это сок не пускает? Поговорите со старыми эмигрантами. Я раньше с ними общался, они много подскажут. Хотя я ел их огурцы соленые, так никакие они не по русским рецептам сделаны. Как какие-нибудь болгарские, в детстве ели все. POLKAN пишет:
|
|||
![]() |
|
#9
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
Может быть, будет интересно.
субота, 9 красавіка 2005, 16:56 Значэньне пантыфікату Яна Паўла ІІ для Беларусі Сяргей Абламейка, Прага Новая перадача цыклю "Сымбаль веры" У гэтыя дні ўвага ўсясьветных сродкаў масавай інфармацыі прыцягнутая да асобы Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, які памёр у суботу, 2 красавіка, і ў пятніцу, 8-га красавіка, быў пахаваны ў крыпце Сабору Сьвятога Пятра ў Рыме. Шмат пішуць і гавораць таксама і аб будучыні Каталіцкай царквы. Адзначаецца, што Ян Павал ІІ спрычыніўся да развалу камуністычнай сыстэмы, да адраджэньня цэркваў ва Ўсходняй Эўропе, да паляпшэньня адносінаў з пратэстантамі, праваслаўнымі і юдэямі. Ян Павал ІІ стаўся першым папам, які стаў шмат езьдзіць па сьвеце – ён зьдзейсьніў больш за 120 замежных паездак, і гэта моцна ўзьняло папулярнасьць Каталіцкай царквы. За час пантыфікату Яна Паўла ІІ было апублікавана і шмат крытыкі. Напрыклад, нямецкі тэоляг-дысыдэнт Ганс Кунг у швайцарскай газэце "Sonntagszeitung" сьцьвярджаў, што за час пантыфікату Яна Паўла ІІ мільёны вернікаў сышлі з Каталіцкай царквы. Прыгадвалі крытыкі і нязьменна цьвёрдую пазыцыю Яна Паўла ІІ у захаваньні цэлібату сьвятароў, непрызнаньні гомасэксуальных шлюбаў і змаганьні з абортамі. Што да ўкладу папы ў паразу камунізму, дык варта згадаць і яго непрыняцьце чыстага капіталізму. Ян Павал ІІ заявіў, што “свабодны рынак ня можа сам па сабе забясьпечыць усеагульны дабрабыт, бо існуе шмат чалавечых патрэбаў, якім няма месца ў рынку”. Мы, аднак, сёньня засяродзім сваю ўвагу на значэньні пантыфікату Яна Паўла ІІ для Беларусі. Менавіта гэты папа прызначыў першага ў другой палове ХХ стагодзьдзя каталіцкага біскупа ў Беларусі – Тадэвуша Кандрусевіча, а пасьля ў 1993 годзе павялічыў колькасьць дыяцэзіяў, прызначыў новых біскупаў і першага ў гісторыі беларускага кардынала – Казімера Сьвёнтка. Калі гаварыць пра значэньне пантыфікату Яна Паўла ІІ для Беларусі, нельга абысьці і тэмы адносінаў каталіцкай царквы з праваслаўнай. Менавіта з-за напружаных адносінаў Ватыкану з Рускай Праваслаўнай царквой Ян Павал ІІ так і ня змог прыехаць у Беларусь. Як вядома, з суседзяў Беларусі ён наведаў Польшчу, Літву і Ўкраіну, і ня быў толькі ў самой Беларусі і ў Расеі. Афіцыйная прычына напружанасьці з боку РПЦ – унія на Ўкраіне і заснаваньне каталіцкіх структураў у Расеі. Пры гэтым, пратэстуючы супраць заснаваньня каталіцкіх эпархіяў у Расеі, РПЦ замоўчвае факт, што ў каталіцкіх краінах Эўропы свабодна дзейнічаюць эпархіі Рускай Праваслаўнай Царквы. У часы Расейскай імпэрыі і Савецкага Саюзу з краінаў Прыбалтыкі, з Польшчы, Беларусі і Ўкраіны ў Сыбір на выгнаньне былі вывезеныя сотні тысяч католікаў лацінскага і ўсходняга абрадаў, і вось цяпер Руская Праваслаўная царква пратэстуе супраць стварэньня для іх і іх нашчадкаў нармальных царкоўных структураў, спрабуе перашкодзіць прызначэньню для іх эпіскапаў. У гэтыя дні беларускія католікі асабліва шкадуюць, што візыт папы ў Беларусь так і не адбыўся. Беларусь – незалежная краіна, у Беларусі няма праблемаў у адносінах праваслаўных з католікамі, але Масква так і не дала згоды на візыт Яна Паўла ІІ ў Беларусь. Вось як супрацоўнік каталіцкага выдавецтва “Про Хрысто” Мікола Гракаў адказвае на пытаньне, ці не адчуваюць сябе беларускія католікі ў пэўнай ступені закладнікамі палітыкі Маскоўскага патрыярхату, калі гаворка ідзе пра візыт папы ў Беларусь: (Гракаў: ) "Безумоўна, гэта ёсьць, гэта адчувалася ўчора падчас ранішніх нядзельных набажэнстваў, калі вернікі сабраліся ўпершыню, ужо ведаючы пра сьмерць папы. Безумоўна, папа сам у 1995 годзе сказаў: "Да сустрэчы ў Беларусі..." Ён сам спадзяваўся, вельмі хацеў прыехаць. У прынцыпе, сама Беларуская Праваслаўная царква, калі пачалася адліга і адраджэньне рэлігійнага жыцьця, калі толькі першыя пробліскі свабоды зазьзялі ў нашай краіне, тады адбыўся візыт у Беларусь польскага кардынала Юзафа Глемпа. Тады ў нас, фактычна, сваёй герархіі не было. Зьявіўся толькі першы Апостальскі адміністратар для католікаў у Беларусі Тадэвуш Кандрусэвіч. Тады было поўнае адчуваньне, што візыт папы ў Беларусь магчымы. А тое, што пасьля ў выніку не зусім зразумелых міжканфэсійных адносінаў (тут невядома, якія інтарэсы ўваходзілі ў гульню), гэты візыт не адбыўся, дык гэта вельмі крыўдна. Папа быў амаль ва ўсіх суседніх зь Беларусьсю краінах, а ў Беларусі – не, гэта ня проста крыўдна, але гэта наш боль. Гэта вялікі чалавек, вялікая асоба, і ён так і ня змог прыехаць на нашую зямлю, нягледзячы на тое, што і ён хацеў, і вернікі тут яго заўсёды чакалі і вельмі горача маліліся аб магчымасьці гэтага візыту". Да думкі Міколы Гракава далучылася сёньня і рэдактарка каталіцкіх часопісаў “Ave Maria” і “Наша Вера”, пісьменьніца Хрыстына Лялько. Яна асабіста сустракалася з папам і гаварыла зь ім пра візыт у Беларусь. (Лялько: ) "Я ў першую сваю сустрэчу з папам таксама гаварыла зь ім пра візыт у Беларусь. Я сама яго – прыватна – запрасіла тады ў Беларусь. Ён усьміхнуўся і сказаў: "Вядома, я вельмі хацеў бы ступіць на вашу зямлю, пабачыць Беларусь, якую я вельмі люблю". Пасьля запрашэньне прыехаць у Беларусь неаднойчы паўтараў кардынал Казімер Сьвёнтак. Але ж вы ведаеце, што гэтага запрашэньня было мала, каб Ян Павал ІІ да нас прыехаў. Я думаю, што тыя сілы, якія не хацелі, каб ён ступіў на нашу зямлю, каб ён сустрэўся зь беларускімі католікамі, на жаль, здолелі перашкодзіць гэтаму". Яшчэ ў 1995 годзе на Сусьветнай сустрэчы моладзі Ян Павал ІІ выказаў жаданьне і надзею пабываць у Беларусі. 22 жніўня 2002 году нават Аляксандар Лукашэнка заявіў пра магчымасьць візыту папы ў Беларусь і яго сустрэчу ў Менску з расейскім патрыярхам Алексіем, але візыт так і не адбыўся. Вось што сёньня сказаў афіцыйны прадстаўнік экзархату Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі архімандрыт Аляксей Шынкевіч у інтэрвію нашаму Радыё. Мы спыталіся ў яго, чаму, нягледзячы на адсутнасьць у краіне канфліктаў паміж праваслаўнымі і католікамі, Ян Павал ІІ так і не атрымаў ад мітрапаліта Філарэта запрашэньня прыехаць у Беларусь. (Шынкевіч: ) "Супярэчнасьцяў няма толькі зьнешне. Мы жывем паміж сабой разумна, лагодна, мірна. Але вось тая палітыка, якая была распачатая папам, які спачыў – яна ня вельмі адпавядала тым адносінам, якія ўсталяваліся сёньня і раней, у гады бязбожжа, існавалі паміж Праваслаўнай царквой і Рыма-каталіцкім касьцёлам. Нам не падабаецца палітыка празелітызму. Гэта проста дзякуючы мудрай пазыцыі мітрапаліта Філарэта, які вельмі станоўча адносіцца да Рыма-каталіцкага касьцёлу, у нас усё мірна і, можна сказаць, спакойна". Гэта была думка афіцыйнага прадстаўніка экзархату Рускай Праваслаўнай царквы ў Беларусі архімандрыта Аляксея Шынкевіча. Айцец Аляксей агучыў даволі рэзкую і крытычную ацэнку дзейнасьці папы Яна Паўла ІІ. Але ня ўсе праваслаўныя людзі ў Беларусі думаюць гэтак сама. Мы зьвярнуліся да вядомага беларускага філёзафа, прафэсара Ўладзімера Конана як да прадстаўніка праваслаўнай інтэлігенцыі з просьбай выказаць сваю думку на гэты конт. (Конен: ) "Я думаю, што канечне, што ён ня мог пабыць тут, бо не было "дабро" дадзена Рускай праваслаўнай царквой. Ня ўсёй царквой, бо канечне, царква гэта шырокае паняцьце, а яе іерархамі. А паколькі беларуская царква зьяўляецца часткай гэтай рускай царквы, хаця і аўтаномнай, але яна такіх рашэньняў не прымае самастойна. З другога боку, тут паўплываў такі факт, што РПЦ заўсёды была залежная ад сьвецкай дзяржавы. Канечне, гэта вялікая страта – той факт, што ён тут не пабыў. Ён ня змог пабыць у Беларусі. Я думаю, што ён садзейнічаў бы духоўнаму адраджэньню беларускай нацыі, беларускага народа, дзякуючы таму, што хрысьціянства хоць і каталіцкае, але разам з тым унівэрсальнае. А для Беларусі гэта вельмі важна, паколькі тут ёсьць розныя хрысьціянскія канфэсіі. Канечне, садзейнічаў бы хрысьціянскаму адзінству ў Беларусі. А з другога боку, ён мог бы паўплываць таксама на нацыянальнае беларускае адраджэньне, ва ўсякім выпадку, паслужыць паскаральнікам яго". Наш карэспандэнт Альгерд Невяроўскі пагутарыў зь іншым беларускім філёзафам, адным з заснавальнікаў Беларускага Праваслаўнай брацтва Трох віленскіх мучанікаў Алесем Анціпенкам. (Анціпенка: ) "Я думаю, што гэта была выбітная асоба, у тым сэнсе што яна самым істотным чынам спрычынілася да зьменаў, перадусім у нашай частцы сьвету: я маю на ўвазе і падзеньне камунізму, і вызваленьне царквы і касьцёла з-пад камуністычнай улады. Па-другое, я лічу што гэта была фігура сусьветнага маштабу, якая зрабіла магчымым ужо зараз і ў будучыні дыялёг паміж сусьветнымі рэлігіямі. Я думаю, гэта быў чалавек, які ў ХХ стагодзьдзі найбольш пасьпяхова пераадольваў усе магчымыя стэрэатыпы, якія існавалі ў сьвеце". (Карэспандэнт: ) "А ў адносінах да Беларусі, як бы Вы акрэсьлілі гэтую асобу?" (Анціпенка: ) "Я думаю, што для Беларусі сыгнал папы таксама быў вельмі важны, я маю на ўвазе, што з гэтым сыгналам адчувалася прызнаньне Беларусі як сувэрэннай краіны, як нацыі, якая мае ўсе правы быць разам з астатнімі нацыямі ў цывілізаваным сьвеце". (Карэспандэнт: ) "Тым ня менш, у Беларусь папа так і ня здолеў прыехаць, хаця пабываў амаль ува ўсіх суседніх краінах, акрамя Расеі. Як на Вашу. думку, у чым тут была прычына, ці ня ёсьць тут інсьпірацыя з боку Масквы, Маскоўскага патрыярхату ў гэтай справе?" (Анціпенка: ) "Мне цяжка гаварыць пра інсьпірацыю Маскоўскага патрыярхату, адзінае, што я дакладна ведаю – што Маскоўскі патрыярхат дужа раўніва ставіўся да ўсялякіх спробаў прыезду папы на Беларусь, заяўляючы пра кананічнасьць тэрыторыі, якая належыць нібыта Расейскай праваслаўнай царкве. Гэта можа быць адной з прычынаў. Другая прычына, я думаю, гэта правінцыялізм нашай палітыкі і яе залежнасьць ад Крамля". Мы папрасілі Апостальскага візытатара для грэка-католікаў у Беларусі, доктара тэалёгіі архімандрыта Сяргея Гаека сказаць слова пра значэньне пантыфікату Яна Паўла ІІ для Беларусі. (а. Гаек: ) "Якраз у той вечар, калі кардынал Вайтыла быў выбраны на Папу Рымскага, я быў на пляцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, і калі пачуў, што папам стаў славянін, я ня меў сумневу, што яго пантыфікат прынясе шмат карысьці для цэркваў ва ўсім славянскім сьвеце – ва Ўсходняй Эўропе, і, натуральна, у Беларусі. Ужо пешыя словы, якія ён накіраваў для вернікаў "Non abbiate paura" ("Ня бойцеся") – былі вялікім заклікам для ўсяго эўрапейскага Ўсходу. Я не сумняваўся, што ён новым спосабам будзе шукаць месца царквы ў грамадзтве і місію царквы ва ўсім сьвеце, але асабліва ў той частцы сьвету, якая была пад камуністычным ярмом. Вельмі хутка Сьвяты айцец пачаў у прывітаньнях да ўсяго сьвету на Пасху і на Раство Хрыстова казаць некалькі словаў і па-беларуску – у той час, калі Беларусь была ў складзе Савецкага Саюзу. Першы візыт папы ў Польшчу ў 1979 годзе меў значэньне і для Беларусі і для ўсяго Савецкага Саюзу. Асабліва, калі папа ў Гнезьне накіраваў свой заклік да ўсіх краінаў Усходняй Эўропы. Пасьля таксама ў Асьвенціме, у Аўшвіцы, Сьвяты айцец узгадаў ахвяры таталітарызму, фашызму, але таксама і ахвяры ўсіх таталітарызмаў, у тым ліку і сталінскага. Зразумела, што ўжо падчас наступных пілігрымак у Польшчу на гэтыя сустрэчы маглі прыяжджаць некаторыя пілігрымы зь Беларусі. І гэта заўжды была крыніца вялікай духовай сілы. Сьвяты айцец Ян Павал ІІ прыняў два разы біскупа Часлава Сіповіча зь беларускімі сьвятарамі, якія ў той час жылі ў вольным сьвеце – у Заходняй Эўропе і ў Амэрыцы. Гэта давала магчымасьць паінфармаваць Сьвятога айца пра рэальную сытуацыю, у якой жыла царква ў Беларусі. Пасьля прыйшлі бэатыфікацыя 13 мучанікаў Падляскіх, пасьля 13 беларускіх мучанікаў часоў ІІ Сусьветнай вайны ў рамках бэатыфікацыі ў Варшаве 108 мучанікаў, пасьля 11 сясьцёр-назарэцянак з Наваградку. Вось гэта такія канкрэтныя моманты, якія канкрэтна абуджалі надзею і сілу веры ў вернікаў Беларусі. Вядома, калі глядзець на навучаньне Сьвятога айца – а навучаньне Сьвятога айца мае характар унівэрсальны, і энцыклікі – гэта лісты, якія папа накіроўвае да ўсіх вернікаў Каталіцкай царквы – але некаторыя з гэтых энцыклікаў у асаблівы спосаб адносіліся да Ўсходняй Эўропы, да Ўсходу. Я нагадаю толькі апостальскі ліст "Magnum baptismi donum" ("Вялікі дар хрышчэньня"), які быў накіраваны да ўсіх, хто ў 1988 годзе сьвяткаваў хрышчэньне Кіеўскай Русі, і гэта таксама адносілася да Беларусі. Пасьля была энцыкліка пра славянскіх апосталаў Кірыла і Мятода – "Slavorum apostoli". Пасьля было апостальскае настаўленьне "Orientale lumen" ("Сьвятло Ўсходу"), якое вельмі канкрэтна гаварыла пра ўсходнія цэрквы, у тым ліку і пра Грэка-Каталіцкую царкву, гэта значыць, таксама і пра Беларускую Грэка-Каталіцкую царкву. Далей была адна з апошніх энцыклік "Ut unum sint" ("Хай усе будуць адно"), дзе гаворыцца пра экумэнічнае ангажаваньне Каталіцкай царквы і пра неабходнасьць прымірэньня паміж хрысьціянамі, у тым ліку і паміж праваслаўнымі і католікамі. Гэта азначае, вядома, вялікі выклік, вялікае заданьне для ўсіх хрысьціянаў, у тым ліку і ў Беларусі”. Гэтак Апостальскі візытатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек ацэньвае значэньне пантыфікату Яна Паўла ІІ для Беларусі. Ён лічыць, што першыя візыты папы Яна Паўла ІІ у Польшчу і першыя бэатыфікацыі беларускіх мучанікаў абудзілі ў беларускіх верніках надзею і сілу веры. З просьбай ацаніць значэньне пантыфікату Яна Паўла ІІ для Беларусі мы зьвярнуліся і да галоўнай рэдактаркі беларускіх каталіцкіх часопісаў “Ave Maria” і “Наша Вера” пісьменьніцы Хрыстыны Лялько. (Лялько: ) "Пантыфікат Яна Паўла ІІ стаўся крыніцаю сілы і надзеі для грамадзтва найперш у краінах так званага сацыялістычнага лягеру. Ён стаўся заклікам для адновы сумленьня, а таксама як бы прадвесьцем тых зьменаў, якія сапраўды неўзабаве наступілі. Раней касьцёлы ва Ўсходняй Эўропе называлі касьцёламі маўчаньня. Зь першых дзён пантыфікату папа даў зразумець, што гэтыя касьцёлы маўчаньня могуць разьлічваць на яго падтрымку. І так яно сталася. Папа адразу зьмяніў аб'ект, да якога скіроўваў свае пасланьні. Гэта ўжо былі не камуністычныя ўлады, а вернікі і ўсе людзі добрай волі ў гэтых паднявольных краінах. І калі ўжо казаць пра значэньне гэтага пантыфікату для вяртаньня рэлігійнай свабоды, то трэба згадаць адну зь першых папскіх энцыклік "Redemptor hominis" ("Адкупіцель чалавека"), у якой папа падкрэсьлівае, што ігнараваньне рэлігійнай свабоды – гэта радыкальная несправядлівасьць адносна таго, што ёсьць асабліва глыбокім у чалавеку, што ёсьць сапраўды чалавечым. Галоўным ва ўсім навучаньні Яна Паўла ІІ заўсёды была ня толькі павага да правоў чалавека, але і да годнасьці асобы. Ацэньваючы значэньне гэтага пантыфікату нельга не сказаць пра адносіны папы да Грэка-Каталіцкай царквы – найбольш перасьледаванай каталіцкай супольнасьці на тэрыторыі былога Саюза. У часе папярэдніх пантыфікатаў гэтая праблема замоўчвалася. Ян Павал ІІ адразу ўзьняў свой голас у абарону уніятаў. На пачатку 1980-х, калі жалезная заслона здавалася яшчэ непарушнай, Ян Павал ІІ заклікаў касьцёл пераступіць усе існуючыя межы і дыхаць двума лёгкімі – усходнім і заходнім. Гэта быў прарочы заклік, бо ён зьмяняў людзкую сьвядомасьць, ён вяртаў надзею ў сэрцы людзей. З пэрспэктывы часу добра бачна, які агромністы быў ўнёсак гэтага пантыфікату ў распад камунізму, у вяртаньне рэлігійнай свабоды ва Ўсходняй Эўропе. Пантыфікат Яна Паўла ІІ мае асаблівае значэньне таксама для Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, для яго адраджэньня. Папа добра ведае пакутную гісторыю каталіцтва ў нашым краі, разумее ўсе мінулыя і сёньняшнія праблемы касьцёлу ў Беларусі, які называе ўмілаваным і блізкім ягонаму сэрцу. На пачатку 1990-х Сьвяты айцец рэарганізаваў дыяцэзійныя структуры ў Беларусі, прызначыў касьцёльную герархію. Ён неаднаразова падкрэсьліваў, што "я нашу глыбока ў сэрцы ўсё тое, што сталася вашым лёсам". І гэта для нас, беларусаў, асабліва дорага”. І яшчэ дзьве думкі пра агульначалавечае значэньне пантыфікату Яна Паўла ІІ. Гаворыць прафэсар Уладзімер Конан: (Конан: ) "Я думаю, што гэта цэлая эпоха ў духоўным жыцьці хрысьціянскай цывілізацыі. Што, безумоўна, гэты чалавек, ягоны пантыфікат быў на пераломным этапе, калі сапраўды адбываліся вялікія крызысы ў жыцьці хрысьціянскай цывілізацыі. І ён усё-ткі змог аб'яднаць ня толькі хрысьціянства, ён зьмяншаў гэтыя канфлікты між асобнымі канфэсіямі хрысьціянства, бо ён набыў вялікі аўтарытэт сярод іншых веравызнаньняў, у прыватнасьці, юдэйскага і ісламскага. Такім чынам, фактычна, яго кіраўніцтва касьцёлам як бы папярэдзіла палітычнае аб'яднаньне хрысьціянскай цывілізацыі. Духоўнае адзінства папярэдзіла палітычнае аб'яднаньне Эўропы, якое цяпер толькі адбываецца. У гэтым сэнсе яго пантыфікат мае усеагульнае значэньне, і асаблівае – у кантэксьце хрысьціянскай цывілізацыі". Мы таксама пазванілі ў Нью-Ёрк да старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка. (Пазьняк: ) "Я лічу, што папа Ян Павал ІІ – гэта найвялікшы чалавек ХХ-га стагодзьдзя. І ня толькі ХХ-га. Гэта знакавая асоба хрысьціянскай эпохі. Гэта сапраўды быў другі Павал на Зямлі. У ім было нешта апостальскае і боскае. Ён яднаў вобраз зямлі і неба. Ягоная асоба, ягоны вобраз у белым адзначаны ў прароцтвах Фацімскай божай маці, прароцтвах, якія збыліся. Ягонае жыцьцё і навучаньне – гэта прыклад, сьветач і выхад для сучаснага чалавецтва, якое апускаецца ў бруд бязбожжа і распусты. Ягоная дзейнасьць адчыніла новую эпоху ў гісторыі: разваліўся камунізм. Пасьля сьмерці Яна Паўла ІІ, я думаю, пачнецца, новы паварот у гісторыі зямлі. Мяркую, што ўзмоцніцца наступ цемры. Але адначасна, як і 400 гадоў таму, зьявіцца асэнсаванае змаганьне са злом. Вечная памяць сьвятой душы Караля Вайтылы, папы Яна Паўла ІІ, чалавека ад Бога". Вось такім чынам ацэньвае асобу Яна Паўла ІІ Зянон Пазьняк. Ён лічыць, што Караль Вайтыла стаў знакавай асобай хрысьціянскай эпохі, сапраўдным апосталам. Дзейнасьць Яна Паўла ІІ сапраўды мела надзвычайнае значэньне для чалавецтва і Каталіцкай царквы. Ён браў удзел у ІІ Ватыканскім Саборы, які дазволіў служыць літургію на нацыянальных мовах. Стаўшы папам, Караль Вайтыла як бы завяршыў пачатую ІІ Ватыканскім Саборам справу. Ён ператварыў Каталіцкую царкву з фармальна ўнівэрсальнай у рэальна ўнівэрсальную, у рэальна паўсюдную. Ён надаў гэтай унівэрсальнасьці бачную, відочную форму. Ян Павал ІІ зьдзейсьніў, як вядома, каля 120 замежных паездак. Ён абвясьціў сьвятымі каля 2000 тысяч прадстаўнікоў розных народаў. Цяпер кожны каталіцкі народ мае сваіх сьвятых, кожны гаворыць з Богам на сваёй мове, і з кожным з гэтых народаў на яго мове гаварыў сам Ян Павал ІІ. У сваіх пасланьнях “гораду і сьвету” на Каляды і Вялікдзень папа выкарыстоўваў 65 моваў. Менавіта Ян Павал ІІ першым стаў зьвяртацца два разы на год да беларускага народу па-беларуску. Ён шмат разоў прамаўляў па-беларуску на сустрэчах зь беларускімі вернікамі і біскупамі. Ад 2002 году беларуская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай Каталіцкай царквы ў Беларусі, па-беларуску служацца набажэнствы і прамаўляюцца казаньні ў большасьці каталіцкіх парафіяў Беларусі і вядзецца навучаньне ў Вышэйшай каталіцкай сэмінарыі ў Пінску. Пачынаючы з 1991 году выйшла больш за 20 каталіцкіх малітоўнікаў на беларускай мове – для параўнаньня, у праваслаўных за гэты ж час выйшла толькі перавыданьне малітоўніка мітрапаліта Мікалая Мацукевіча. 16 кастрычніка 2003 году, калі адзначаўся 25-гадовы юбілей пантыфікату, Таварыства Беларускай мовы накіравала Яну Паўлу ІІ віншаваньне з падзякай за пашырэньне беларускай мовы ў Беларусі і сьвеце. Калі ў 1978 годзе на папу абралі кракаўскага кардынала Караля Вайтылу, шмат хто ў Беларусі падумаў, што палянізацыя беларускіх католікаў толькі павялічыцца. На практыцы аказалася наадварот. Вось прамова кардынала Казімера Сьвёнтка, якую ён сказаў падчас сустрэчы з папам увосень 1998 году: (Сьвёнтак: ) "Як жа мы радуемся, якім жа шчасьцем напоўнены нашы сэрцы, і як жа мы бясконца ўдзячны, што ўдастоіліся быць прынятымі Вашай Сьвятасьцю! Просім лічыць нашу пілігрымку відочным і выразным знакам адраджэньня касьцёла на Беларусі. А прыбылі мы ў Вечны Горад каб пакланіцца Вашай Сьвятасьці ў 20-ю гадавіну Вашага пантыфікату, каб падзякаваць за пастаянны айцоўскі клопат пра вернікаў на Беларусі, каб засьведчыць нашую нязломную вернасьць Богу, касьцёлу і апостальскай сталіцы, каб запэўніць у нашай пастаяннай малітвеннай памяці пра Вас, нашага ўлюбёнага Сьвятога Айца, каб ад імя ўсіх католікаў на Беларусі перадаць шчырае, сардэчнае запрашэньне Вашай Сьвятасьці наведаць партыкулярны касьцёл на Беларусі". 8 красавіка падчас разьвітальнай літургіі на пляцы Сьвятога Пятра ў Рыме раз за разам народ перапыняў набажэнства воклічамі і пачынаў скандаваць “адразу сьвяты”, “адразу сьвяты...” Многія вернікі ўжо лічаць папу сьвятым. Яго пахаваньне стала найвялікшым у сьвеце. Нікога ніколі не праводзілі ў апошні шлях больш за чатыры мільёны паломнікаў і 200 дзяржаўных дэлегацыяў. Сьвет ужо быў прывык да папы, а як ён памёр, дык людзі і народы як бы спахапіліся і сьпяшаюцца аддаць Яну Паўлу ІІ апошнюю даніну павагі.... А ў тую восень 1998 году, калі 800 беларускіх паломнікаў на чале з кардыналам Сьвёнткам прыехалі ў Рым для адзначэньня 20-годзьдзя папскага пантыфікату, Ян павал ІІ зьвярнуўся да іх са словамі, якія для беларусаў актуальныя і цяпер: (Папа: ) "Няхай усе жыхары вашай зямлі чуюцца шчасьлівымі, супольна будуюць ваш сёньняшні дзень і вашу будучыню. Карыстаючыся нагодай, жадаю таксама павіншаваць тут, з гэтага месца, усіх грамадзянаў Беларусі. Я жадаю вашаму краю ўсяго добрага, а перадусім – пасьпяховага духоўнага і матэрыяльнага разьвіцьця". |
![]() |
|
#11
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
svetti,
На первом сообщении не открывается, на втором - то да, то нет. Да это и не сквер вовсе, а проспект Скарыны, от Комсомольской в сторону ГУМА, по диагонали виден Макдоналдс. Вот там на перекрестке направо и налево уходит сквер, его реконструировали. Красиво, но я не всегда люблю, когда ломают старое. В этом есть свои прелести. Это так, к слову. А не квасится, потому что мало ждете, наверное. Очень кушать хочется? Как в анекдоте старом? |
![]() |
|
#12
![]() |
|
Мэтр
![]() ![]() ![]() ![]() Дата рег-ции: 17.01.2004
Откуда: France, 44
Сообщения: 2.512
|
Фото не открывается , капуста не квасится...
А у меня и сока то столько пускает, что мухе утопится негде. Этот же сорт капусты я пыталась солить в Беларуси с тем-же результатом - почернела без сока. МОжет, поскольку она обработана химией против гниения, то и бродить не может? Про папу: неоднозначная и неординарная личность. Извинился от лица католической церкви за инквизицию. Для меня это уже много значит. И он прав, когда говорит, что человеку требуется гораздо больше,чем просто рыночное обшество. А еше много чего другого, чего оно( такое обшество) не в силах ему предоставить. |
![]() |
|
#15
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
Мы когда-то уже обсуждали тему. Продолжим?
чацьвер, 7 красавіка 2005, 14:27 Праект забудовы гістарычнага Верхняга гораду будзе перагледжаны Ігар Карней, Менск Ухвалены праект перабудовы гістарычнага цэнтру Менску архітэктара Дзьмітрыя Бубноўскага можа быць адкарэктаваны. Гэта сталася магчымым дзякуючы намаганьням аўтарытэтных прадстаўнікоў архітэктуры і культуры, якія выступілі з публічнай заявай супраць разбурэньня гістарычнай спадчыны ў цэнтры беларускай сталіцы. Цяпер лёс Верхняга гораду вырашае адмысловая камісія з прадстаўнікоў Менгарвыканкаму, Міністэрства культуры і падпісантаў калектыўнага ліста. Вядомыя беларускія архітэктары, мастацтвазнаўцы, філёзафы напісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі, у Камітэт дзяржкантролю і Генэральную пракуратуру з заклікам спыніць зьнішчэньне гістарычнага цэнтру Менску, вядомага як Верхні горад. Напярэдадні падпісанты ліста былі выкліканыя ў прэзыдэнцкую адміністрацыю, дзе ім было абвешчана пра ўтварэньне адмысловай камісіі, якая ўжо бліжэйшым часам мусіць вырашыць лёс праекту татальнай перабудовы Верхняга гораду. Доктар архітэктуры, прафэсар Вальмен Аладаў спадзяецца, што ўсе спрэчкі можа вырашыць толькі вяртаньне да Закону “Аб ахове культурных каштоўнасьцяў”. (Аладаў: ) “Наш ліст скіраваны на выкананьне законаў. І калі Бубноўскі робіць усё не паводле закону, дык трэба папярэджваць. Я ў яго пытаю: “Паводле закону робіш?” Не, робіць задам наперад. Адказ зразумелы. Але высновы я не магу рабіць, я ж не выканаўчая ўлада, я зацікаўлены таварыш, які зьвяртае ўвагу на тое, што людзей уводзяць у зман і твораць беззаконьне”. (Карэспандэнт: ) “Ад каго залежыць канчатковае рашэньне?” (Аладаў: ) “Як прэзыдэнт скажа, так і будзе. Пакуль гэта на стадыі праекту, усё можна перарабіць у адпаведнасьці з законам. Прэзыдэнт на лісьце напісаў вельмі суровую рэзалюцыю. Калі яна будзе выкананая, шмат што зьменіцца”. Што перадусім не задавальняе падпісантаў ліста ў праекце архітэктара Бубноўскага? Апавядае гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі: (Харэўскі: ) “Гэта праект інтэнсіўнага засваеньня тэрыторыяў (як асушэньне балотаў), а ніякая не рэстаўрацыя. Першае, што кідаецца: вялікая колькасьць новых аб’ектаў, якія ня маюць нічога агульнага з аднаўленьнем: умудрыліся запраектаваць пяць новых паркінгаў і чатыры гатэлі, то бок, зьнявечыць дашчэнту гэтыя няшчасныя вулачкі. І самае жудаснае, што гэтыя навабуды будуць узводзіцца на аўтэнтычных падмурках, пасьля чаго губляецца нават надзея на іх аднаўленьне хоць калі-небудзь. Пасьля будаўніцтва паркінгу на Нямізе каму прыйдзе ў галаву зноў капаць углыб 20 мэтраў, каб выставіць муляжы домікаў? Прафанацыя татальная і дзікая камэрцыялізацыя”. Галоўны дзяржаўны інспэктар аховы гістарычна-культурнай спадчыны Менгарвыканкаму Ўладзімер Папруга, адрозна ад архітэктара Аладава, кажа, што працэс зайшоў занадта далёка і штосьці карэктаваць досыць складана. (Папруга: ) “Пытаньне цяпер разглядаецца, але я, на вялікі жаль, сумняюся, што яно будзе разгледжана па сутнасьці: працэс вельмі далёка зайшоў. І нават пры разуменьні ў адміністрацыі прэзыдэнта гэтай праблемы, сытуацыя ўжо тупіковая. Таму што кіраўнікі працэсу (менгарвыканкамаўскія і мінкультаўскія) настолькі далёка гэты працэс завялі, што цяпер рабіць прагнозы заўчасна. Усё будзе больш-менш вядома пасьля 17 красавіка: цяпер Камітэт дзяржкантролю, падпісанты і ўдзельнікі працэсу (Менгарвыканкам і Мінкультуры) працуюць сумесна ў камісіі, рыхтуюць канчатковы тэкст прэзыдэнту. Якія будуць зробленыя высновы з гэтага? Пакуль што невядома”. Сярод асноўных перабудоваў у адпаведнасьці з праектам архітэктара Дзьмітрыя Бубноўскага прадугледжваецца забудова дзьвюма вуліцамі набярэжнай ад комплексу “Журавінка” да мосту празь Сьвіслач; узьвядзеньне шэрагу паркінгаў ад пачатку вуліцы Нямігі ў бок тэатру Музкамэдыі, забудова вуліцы Інтэрнацыянальнай у бок Кастрычніцкай плошчы. Экспэрты гэтаксама падкрэсьліваюць: праект ніяк не вырашае транспартных праблемаў цэнтру Менску, што было абумоўлена конкурсам праектных працаў. |
![]() |
|
#16
![]() |
|
Мэтр
![]() ![]() ![]() ![]() Дата рег-ции: 08.04.2003
Откуда: Mulhouse 68
Сообщения: 972
|
per, на самом деле я не восторгалась красотой нового сквера, просто сугробы хотела представить на обозрение беларусов, которые не в Беларуси
![]() И мне тоже не нравится, когда ломают старое. “Аб ахове культурных каштоўнасьцяў” -- мне жаль, что этот закон станет восприниматься как надо слишком поздно. |
![]() |
|
#18
![]() |
|
Мэтр
![]() ![]() ![]() ![]() Дата рег-ции: 01.07.2004
Откуда: Msk
Сообщения: 934
|
Заглянула в "Бульбяную" после долгого перерыва, а тут про капусту квашеную
![]() ![]() ![]() ![]() Всё лекцию по ботанике закончила, удаляюсь ![]() svetti, у меня сугробы открылись, хорошие такие, качественные ![]() |
![]() |
|
#19
![]() |
|
Мэтр
![]() ![]() ![]() ![]() Дата рег-ции: 17.01.2004
Откуда: France, 44
Сообщения: 2.512
|
А вот здесь капуста как раз слишком "зимняя" -белая, твердая,и не сладкая, а горьковатая немного, сухая, как кусок дерева. Мне бы вашей "зеленой и хрустяшей"!
Бедный Папа римский! Здесь теперь духовность не в цене, поэтому и не удалось. Здесь теперь либерализм в моде:"Имеет право сушествовать то, что рентабельно". И точка.Правда, люди начинают понимать к чему клонят, и сопротивляются. В Минске и так мало исторических мест, а тут , как и в маленьких городах своими "Дажынками" уничтожили всю самобытность (все теперь похожи), уже и до столицы добрались. И так этот город неуютный какой-то: слишком широкие улицы, в сером цвете огромные дома (извините,минчане), все какое-то стандартное... То ли еше будет. |
![]() |
|
#21
![]() |
|
Мэтр
![]() ![]() ![]() ![]() Дата рег-ции: 08.04.2003
Откуда: Mulhouse 68
Сообщения: 972
|
Мне тоже.
А еще широкие улицы -- такой простор, так необычно. Я всего лишь год не была в Минске, и, приехав, смотрела на проспекты огромными глазами. Все эти дома эпохи советского градостроительства, колонны древнегреческого плана с коммунистическим декором " 1 мая -- ура". Да вообще -- наш размах -- сейчас это уже история, и я ее люблю, она мне нравится. Я люблю свой город. |
![]() |
|
#23
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
Надеюсь, что заинтересует.
Лично я в этом уверен. Мы же все видели, как играются, забавляются, веселятся животные. Животные тоже умеют смеяться Ранее некоторые ученые считали смех и чувство радости присущими исключительно человеку. Однако, как оказалось, братья наши меньшие тоже обладают способностью смеяться. Такое сенсационное заявление недавно сделал профессор американского университета Bowling Green State, эстонец Яак Панксепп. В материалах своего исследования, опубликованного в журнале Science, ученый утверждает, что разные животные смеются по-своему. Например, шимпанзе и собаки, испытывающие положительные эмоции, издают звуки, очень похожие на человеческий смех. Другие представители животного мира тоже обладают способностью смеяться, утверждает ученый. Однако эти звуки, совсем не похожи на человеческий смех, поэтому зачастую мы не понимаем, что нашим меньшим братьям очень весело, пояснил Панксепп. Например, крысы, играя, издают различные писки, которые многие ученые связывают с выражением позитивных эмоций. Ученый делает вывод, что способность смеяться может быть древней эмоциональной реакцией, существовавшей еще до появления человека. В своем исследовании Панксепп утверждает, что человек мог начать смеяться раньше, чем говорить. Участок, отвечающий за смех, находится в "древней" части мозга и его общая структура сходна у животных и человека, поясняет профессор. По материалам Delfi и Би-Би-Си 13.04.2005 |
![]() |
|
#24
![]() |
|
Мэтр
![]() ![]() ![]() ![]() Дата рег-ции: 08.04.2003
Откуда: Mulhouse 68
Сообщения: 972
|
....издают звуки, очень похожие на человеческий смех....
Интересно, кто-нибудь может подтвердить? Жутко даже представить,.... А позитивные эмоции у каждой анималь по-своему выражаются. Кошка начинает "выпендриваться" , ласкаться и мурлыкать. Пес виляет хвостом (если имеется хвост ![]() ![]() |
![]() |
|
#26
![]() |
|
Мэтр
![]() ![]() ![]() ![]() Дата рег-ции: 08.04.2003
Откуда: Mulhouse 68
Сообщения: 972
|
per, привет,
я тоже могу сказать, что моя собака "улыбается", но это всего лишь она так пасть приоткрывает, ![]() ![]() |
![]() |
|
#27
![]() |
||
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
svetti пишет:
Я вижу, когда собака просто открывает пасть, а когда улыбается. Другим показывал, согласились. |
|
![]() |
|
#28
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
svetti,
Вот интересная информация. У нас, в Беларуси, лягушек так весной спасают. А это про Россию. Русские занялись спасением ежей В Санкт-Петербурге началась кампания по спасению ежиков, погибающих под колесами грузовиков. Власти города на Неве предложили жителям принять участие в конкурсе на лучшую идею по предотвращению гибели колючих зверьков на автомобильных трассах. Автор лучшего проекта получит ценный приз. Администрация Северной столицы недавно пришла к выводу, что огромное количество ежей погибает на дорогах Питера и его окрестностей. Правда, каким образом надо спасать несчастных животных, чиновники придумать не смогли. Поэтому они объявили конкурс среди горожан на лучший план спасения. Все, кто решил принять участие в этом соревновании, будут приглашены властями на собрание, где они должны представить на рассмотрение свои проекты, проиллюстрированные фотографиями. На снимках необходимо запечатлеть процесс спасения колючих зверьков. Такие встречи будут проводиться регулярно, а по истечении 12 месяцев, будет выбран лучший проект. Его одобрением займется специальная комиссия, в которую войдут юристы, экологи и представители администрации города. В первую очередь в проекте будут оцениваться изобретательность и находчивость, а также эффективность, под которой понимается количество спасенных жизней ежей за единицу времени. Чиновники обещают, что автору идеи вручат ценный приз и дадут выходной. По материалам Ananova 15.04.2005 |
![]() |
|
#29
![]() |
|
Мэтр
![]() ![]() ![]() ![]() Дата рег-ции: 08.04.2003
Откуда: Mulhouse 68
Сообщения: 972
|
Да, Пер, это серьезная проблема, ею занимаются повсюду. У нас тут рядом горы -- Вогезы (Vosges) (или Вож, кто как произносит), так вот там в горах интересную весчь я заметила.
![]() ![]() ![]() Света. |
![]() |
|
#30
![]() |
||
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
svetti пишет:
В выходные старался куда-нибудь поехать и побольше посмотреть. Чудак? Так очень много и объездил. Проблема, на мой взгляд, серьезная. Зверьки нам не мешают и нас не трогают. Наоборот, много пользы от них. Да и без пользы, не людям решать, кто полезен природе, а кто вреден. Мы беспощадно и по-дурному, тупо везде лезем, все ломаем, все нарушаем и т. д., не думая, что не мы создавали, и не наше это. Мы обычные зверьки, как и остальные, только грубые и бессердечные. Да и счастье не в том, сколько и чего повкусненее съедим, не в том, что под себя приспособим-переделаем. Может случится так, что наступит момент, и останется отупевший человек в огромной пустыне и без всех и всего. Больно смотреть на раздавленных на трассах ежей и других животных. Вот и предлагают весной снижать скорость и быть внимательнее. К счастью, хороших людей много. Только вопрос в том, что и плохих немало. Вот еще пример. В Беларуси столетиями водились угри, во всех реках и озерах. Из-под Кубы, из Саргассова моря, возвращались сюда. Мы вмешались, перегородили. Они гибнут огромными количествами, пройти не могут. Приходится мальков покупать (разводить?) и растить рыбу. |
|
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |