|
#1
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
22 красавіка 1794 году – дата пачатку паўстаньня Касьцюшкі ў Беларусі
Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 22 і 23 красавіка Сёньня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень Зямлі. Ён усталяваны ААН у 1971 годзе і прыпадае на веснавое раўнадзенства. А гісторыя гэтага Дня зьвязаная з драматычнымі падзеямі, калі ў амэрыканскім горадзе Санта-Барбара разьлілося цэлае мора нафты, і ўсё прыроднае навакольле гінула пад нафтавай плёнкай. Тады й было вырашана адзін дзень на год прысьвячаць абароне плянэты ад экалягічнага заражэньня. 22 красавіка 1725 году адбыўся шлюб вельмі калярытных постацяў беларускай гісторыі – Урсулы Францішкі Вішнявецкай і нясьвіскага ардыната, вялікага гетмана Міхала Казімера Радзівіла, празванага Рыбанькам. Хранікёры пішуць, што гэта быў шчасьлівы саюз. Урсула так кахала мужа, што падаравала яму мноства паэтычных твораў і ажно трыццаць шэсьць дзяцей. Праўда, па волі лёсу большасьць іх памерла ў маленстве, а з сыноў выжыў толькі адзін – улюбёнец шляхты, славуты Пане Каханку. Тое вясельле, пра якое мы згадваем сёньня, цягнулася цэлы год. Маладыя сьвяткавалі ў фамільных маёнтках, у сваякоў, ладзілі карнавалы ў сталіцах і толькі праз год іх сустракалі дома, у Нясьвіжы. 22 красавіка 1794 году – дата пачатку вызвольнага паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі на беларускіх землях. У гэты дзень кіраўніцтва паўстаньнем у Вялікім Княстве ачоліў палкоўнік Якуб Ясінскі. 22 красавіка 1838 году слынны ўкраінскі кабзар Тарас Шаўчэнка піша сваю знакамітую паэму “Кацярына”, якую потым перакладзе на беларускую мову Янка Купала: Кахайцеся, чарнабрыўкі, Ды не з маскалямі, Маскалі – чужыя людзі, Чыняць ліха з вамі, – так пачынаецца гэтая паэма. 22 красавіка 1937 году ў абставінах сталінскага тэрору скончыў жыцьцё самагубствам Язэп Адамовіч, адзін зь першых кіраўнікоў беларускага савецкага ўраду. Сярод вядомых людзей, што прыйшлі на сьвет 22 красавіка ў розныя гады, згадаем сёньня правадыра расейскай пралетарскай рэвалюцыі Ўладзімера Ільліча Леніна і амэрыканскага кінаактора Джэка Нікалсана. Цяпер – пра каляндар заўтрашняе суботы. Заўтра ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень кнігі і абароны аўтарскіх правоў. 23 красавіка 1924 году ў мястэчку Друя распачынаюць сваю працу айцы-марыяне, беларускія каталіцкія сьвятары, якія ўнесьлі вялікі ўклад у нацыянальнае і культурнае адраджэньне Беларусі. Пад іхным уплывам Друя ператварылася ў цэнтар духоўнага жыцьця краю. Двое з друйскіх асьветнікаў абвешчаныя сьвятымі. 23 красавіка ў розныя гады прыйшлі на сьвет клясык беларускай літаратуры Зьмітрок Бядуля, беларускі філёзаф-эстэтык Уладзімер Конан і празаік Віктар Казько. Такім чынам, атрымліваецца, што 23 красавіка – літаратурная або пісьменьніцкая дата. Прычым ня толькі ў Беларусі, але і ў цэлым сьвеце. Вянчае доўгі пералік народжаных у гэты дзень літаратараў імя Ўільяма Шэксьпіра, ангельскага драматурга, які прыйшоў на сьвет у 1564 годзе. |
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |