#11
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
Каляндар Свабоды графічная вэрсія
пятніца, 21 студзеня 2005, 12:9 22 студзеня нарадзіліся Ампэр, Байран і Стрындбэрг Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 21 і 22 студзеня 21 студзеня праваслаўныя беларусы ўсё яшчэ разьвітваліся з Калядамі, але гэтым разам ужо канчаткова. Да абеду не працавалі, а пасьля паўдня браліся за работу. Сьвята скончылася. 21 студзеня 1775 году ў Маскве на Балотнай плошчы быў публічна пакараны сьмерцю данскі казак і бунтаўнік Емяльян Пугачоў. А 21 студзеня 1924 году таксама ў Маскве памёр Уладзімер Ленін. 21 студзеня 1938 году ў Курапатах расстраляны беларускі паэт Янка Туміловіч. А праз год, 21 студзеня 1939 году адкрытая Дзяржаўная карцінная галерэя БССР – сёньня Дзяржаўны мастацкі музэй. 21 студзеня 1965 году ў Менску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў. 21 студзеня ў розныя гады прыйшлі на сьвет беларускі гісторык і выдавец Адам Кіркор, кампазытар Аляксей Туранкоў, які лічыцца заснавальнікам жанру масавай песьні ў прафэсійнай беларускай музыцы, а таксама Аркадзь Астрамецкі – беларускі цымбаліст, народны артыст Беларусі. Таксама 21 студзеня – дзень народзінаў амэрыканскага канструктара стралковае зброі Джона Браўнінга, францускага куцюр’е Крысьціяна Дыёра і гішпанскага опэрнага сьпевака Плясыда Дамінга. Цяпер – пра памятныя даты заўтрашняе суботы. 22 студзеня 1980 году расейскі акадэмік, дысыдэнт Андрэй Сахараў быў сасланы ў горад Горкі (цяперашні Ніжні Ноўгарад). Перад гэтым за свой пратэст супраць увядзеньня расейскіх войскаў у Афганістан Сахараў быў пазбаўлены ўсіх званьняў і ўзнагарод. Апроч, натуральна, Нобэлеўскай прэміі міру, якую вучоны-фізык атрымаў у 1975 годзе. 22 студзеня 1890 году нарадзіўся Ільдэфонс Бобіч, беларускі тэоляг і пісьменьнік. У літаратуры ён вядомы пад псэўдонімам Пётра Просты – як сталы аўтар газэты “Наша Ніва”. Але найбольш значная роля ксяндза Бобіча – у справе беларусізацыі касьцёла. Айцец Ільдэфонс служыў у Вільні, Германавічах, Іўі, дзе і пахаваны. 22 студзеня 1906 году нарадзіўся паэт Андрэй Александровіч, які быў адным з арганізатараў аб’яднаньня “Маладняк” і шчырым песьняром камуністычнае ідэалёгіі, што, аднак, не перашкодзіла ягонаму арышту і ссылцы. Сярод знакамітых людзей сьвету, што нарадзіліся 22 студзеня ў розныя гады, згадаем сёньня францускага фізыка Андрэ Ампэра, у гонар якога названая адзінка сілы току, ангельскага паэта лорда Джорджа Байрана і швэдзкага пісьменьніка Аўгуста Стрындбэрга. |
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |