|
#1
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
Каляндар Свабоды графічная вэрсія
панядзелак, 17 студзеня 2005, 11:47 16 студзеня нарадзіліся беларускія паўстанцы Генрык Дэмбінскі і Рамуальд Траўгут, а 17-га – Алесь Якімовіч Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 16 і 17 студзеня Спачатку – пра памятныя даты ўчорашняе нядзелі. 16 студзеня 1919 году, усяго праз два тыдні пасьля абвяшчэньня БССР, тэрыторыя савецкай Беларусі была радыкальна зьменшаная на карысьць Расейскай Фэдэрацыі. У склад РСФСР былі забраныя Віцебская, Магілёўская і Смаленская губэрні. А 16 студзеня 1921 году ў Маскве была падпісаная Дамова аб саюзе паміж БССР і РСФСР, згодна зь якой наркаматы вайсковых справаў, зьнешняга гандлю, фінансаў, працы, пошты і тэлеграфу аб’ядноўваліся і ўваходзілі ў склад СНК РСФСР. Такім чынам, Дамова пакончыла з рэшткамі сувэрэнітэту БССР, бо зьніклі галоўныя інстытуты, якія забясьпечваюць самастойнасьць дзяржаўнага існаваньня. 16 студзеня ў розныя гады нарадзіліся два кіраўнікі антырасейскіх паўстаньняў на беларускіх землях у 19 ст. Генрык Дэмбінскі ў 1831 годзе кіраваў няўдалай спробай адбіць у расейцаў Вільню і скончыў жыцьцё ў эміграцыі. А Рамуальд Траўгут змагаўся з расейскімі войскамі ў 1863 годзе, быў схоплены і павешаны. Сёньня ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне яму пастаўлены помнік. 16 студзеня 1920 году ў Амэрыцы ўступае ў сілу 18-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая забараніла вытворчасьць, перавозку і продаж сьпіртовых напояў. Такім чынам у Штатах пачаўся славуты Сухі закон. А яшчэ два беларускія кампазытары нарадзіліся 16 студзеня ў розныя гады. Гэта Ўладзімер Алоўнікаў і Леанід Захлеўны. Цяпер – пра сёньняшні каляндар. 17 студзеня 1732 году прыйшоў на сьвет апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Кажуць, што быў ён сьвядомым беларусам і нават прозьвішча сваё па-польску пісаў праз “у”. А пахаваны ён у Воўчыне каля Высокага. 17 студзеня 1899 году нарадзіўся Альфонс Капонэ або Аль Капонэ – рэдкі прыклад таго, як гістарычнай асобай можа стаць ня толькі мастак або палітык, але і гангстэр з гораду Чыкага. Аль Капонэ, сын беднага цырульніка, быў сымбалем беззаконнасьці ў часы Сухога закону ў Амэрыцы. І дзьве літаратурныя даты. 17 студзеня – дзень нараджэньня Алеся Якімовіча і Андрэя Федарэнкі. Цікава, што абодва пісьменьнікі напісалі творы для дзяцей, а Алесь Якімовіч асабліва праславіўся сваімі апрацоўкамі беларускіх народных казак. |
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |