#11
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
Культура
панядзелак, 18 красавіка 2005, 15:45 Міжнародны дзень аховы помнікаў у Беларусі: барацьба за стары Менск Севярын Квяткоўскі, Менск У Менску працягваецца супрацьстаяньне шэрагу грамадзкіх арганізацыяў супраць чыноўнікаў ад архітэктуры Менгарвыканкаму. Таварыства аховы помнікаў, “Гісторыка” ды іншыя цьвердзяць пра парушэньне заканадаўства і разбурэньне гістарычна-культурнай зоны сталіцы. Чыноўнікі і зацікаўленыя архітэктары абвяргаюць прэтэнзіі. Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце, набярэжная Сьвіслачы, Траецкае прадмесьце, Няміга — вось адрасы, дзе разгортваецца нябачная мінакам барацьба. Многія жыхары цэнтру Менску наўрад ці ведаюць, што жывуць ня толькі ў прэстыжнай частцы гораду, але ў комплекснай гістарычна-культурнай каштоўнасьці: ахоўнай зоне, дзе кожнаму будаўніцтву мусіць папярэднічаць навуковае дасьледаваньне. Цяперашнія спрэчныя аб’екты — пабудова новага гатэлю на скрыжаваньні вуліц Леніна ды Інтэрнацыянальнай. Пабудова паркінгу на вуліцы Няміга і праекты бізнэс-цэнтру і гандлёвага цэнтру ў Верхнім горадзе. Самая гарачая спрэчка вядзецца вакол гатэлю. Вось меркаваньне актывіста Таварыства аховы помнікаў гісторыка Ўладзімера Дзянісава: (Дзянісаў: ) “Не былі праведзеныя комплексныя археалягічныя дасьледаваньні гэтай тэрыторыі, а работы ўжо пачаліся. На сёньняшні дзень яны вядуцца проста незаконна. Таму нашае Таварыства аховы помнікаў зьвярнулася ў дзяржаўныя органы і ў пракуратуру Рэспублікі Беларусь, і цяпер чакаем адказаў”. Праектную дакумэнтацыю да новага гатэлю ладзіць ААТ “Трайпл”. Гутару з навуковым кіраўніком гістарычнай зоны Верхняга гораду і распрацоўнікам праекту новага гатэлю Сяргеем Багласавым. (Карэспандэнт: ) “Была такая крытыка, што новы гатэль будзе стаяць на месцы былога тэатру”. (Багласаў: ) “Не на месцы”. (Карэспандэнт: ) “Будзе займаць падмуркі гэтага тэатру?” (Багласаў: ) “Не, падмуркаў не займае”. Праектную дакумэнтацыю ў гістарычна-ахоўнай зоне разглядае адмысловая Навукова-мэтадычная рада Міністэрства культуры. Вось словы намесьніка рады Ігара Чарняўскага: (Чарняўскі: ) “Гатэль будуецца на дваровай тэрыторыі. Падмуркі знаходзяцца там, дзе цяпер ляжыць тратуар”. Гісторык Уладзімер Дзянісаў катэгарычны: (Дзянісаў: ) “Не закранае падмуркаў — гэта ўсё не адпавядае рэчаіснасьці”. Ад пачатку дэкляравалася, што на скрыжаваньні Інтэрнацыянальнай і Леніна адновяць гатэль “Эўропа”. Ідэю агучыла дзяржаўная тэлевізія пасьля таго, як кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць аднаўленьня старога Менску і наагул прыцягненьня ў краіну замежных турыстаў. Апанэнты Сяргея Багласава цьвердзяць пра падмену: навуковае аднаўленьне зьмянілі на навабуд. Ігар Чарняўскі пацьвердзіў, што ўжо прыняты да працы праект пабудовы ў Верхнім горадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтру: у частцы між вуліцамі Энгельса і Інтэрнацыянальнай — акурат між старых будынкаў. Уладзімер Дзянісаў называе падобныя пляны злачыннымі і спадзяецца на пракуратуру ды рашэньні вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў. |
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
Опции темы | |
Опции просмотра | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |