#11
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
чацьвер, 18 лістапада 2004, 11:32 “Францускія Дажынкі” ў Менску Севярын Квяткоўскі, Менск 18 лістапада ў Менску маюць адзначыць Дзень маладога віна альбо “Сьвята новага Божоле”: традыцыйны францускі фэст заканчэньня сельскагаспадарчага сэзону. Сьвята адзначаюць кожны трэці чацьвер лістапада. Цягам стагодзьдзяў Дзень маладога віна ператварыўся зь вясковага ў агульнанацыянальнае сьвята. І цяпер адзначаецца ня толькі ў Францыі, але ў 150 краінах сьвету, у тым ліку ў Беларусі.У чым сутнасьць Сьвята новага “Божоле”? Некаторыя з арганізатары жартам назвалі гэты фэст “францускімі Дажынкамі”. Сапраўды, Сьвята маладога маладога віна, цяпер канкрэтнага гатунку “Божоле”, паўстала як традыцыйны сельскагаспадарчы фэст. Калі ў Беларусі аснову сельскай гаспадаркі Сярэднявечча складала жыта, а цяпер жывёлагадоўля, дык у Францыі цяпер, як і сотні гадоў таму – вінаград і, адпаведна, вінаробства. Дарэчы, адпачатку сьвята маладога віна лічылася выключна прасталюдзінскім, але яшчэ да Вялікай францускай рэвалюцыі, у канцы сямнаццатага стагодзьдзя, сталася агульнанацыянальным. То бок, дзень, які сьвяткуюць незалежна ад сацыяльнай прыналежнасьці і палітычных поглядаў усе французы: (Прудом: ) “Такое сьвята, якое адзначаюць у барах: канец цяжкой вялікай працы. Можна спарадкаваць усе справы... Напэўна, гэта адчуваньне самога сьвята”. Патлумачыла Вольга Прудом, прадстаўніца мастацкай галерэі “Зямля людзей”, адной з арганізатараў сьвята. Уласна арганізацыя фэста маладога віна ў Менску належыць францускай амбасадзе ды некаторым францускім камэрцыйным фірмам, якія працуюць у Менску. У Беларусі “Дажынкі” звычайна лякалізуюцца ў нейкім канкрэтным горадзе, дзе на плошчы выстаўляюць яткі з напоямі і прысмакамі, а на сцэне выступаюць рознага кшталту выканаўцы. А як выглядаюць “францускія “Дажынкі” ў Францыі? Аднойчы мне пашчасьціла патрапіць на Сьвята маладога віна ў Парыжы. Зразумела, я не пабачыў уганараваньня “перадавікоў капіталістычнай працы” тэлевізарамі ці пральнымі машынамі. У Францыі і ў мэгаполісе, і ў малой вёсцы мясцовыя ўлады ды прадпрымальнікі ладзяць сьвяточныя мерапрыемствы з уласнай ініцыятывы і паводле ўласнага сцэнару. Зразумела, гучыць музыка, вядома, ладзяцца шоў, але самае галоўнае, што яднае ўсю краіну – вінаробы выстаўляюць сваю прадукцыю. Лепшага вытворцу вызначае не дырэктыва зь Елісейскіх палёў, а выбіраюць яго самі людзі. І самае галоўнае адрозьненьне “францускіх Дажынак”: на сьвяце віна вы пабачыце мноства вясёлых людзей, але не сутыкнецеся зь п’янымі, якія валяюцца пад плотам. |
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
Опции темы | |
Опции просмотра | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |