Форумы inFrance  - Франция по-русски
Вернуться   Форумы inFrance - Франция по-русски > Клуб inFrance > Встречи-тусовки во Франции и России

   Тема закрыта   
 
Опции темы Опции просмотра
  #1
Старое 14.11.2004, 14:41
Заблокирован(а)
 
Аватара для per
 
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
POLKAN пишет:
У меня вопрос есть, может быть ты (по-моему мы на "ты" перешли, если не ошибаюсь)
Да, вроде, если это ко мне. Но ты периодически возвращаешься к официальному "Вы". И этим меня обязываешь делать то же самое. Женщины так непостоянны!


Возможно, будет интересно.

пятніца, 12 лістапада 2004, 15:49
Беларусы – на Манмартры ў Парыжы

Іна Студзінская, Менск

Сёньня ў Парыжы ў рамках прэстыжнага Восеньскага салёну кампаньёнаў Манмартру адкрываецца выстава вядомых беларускіх мастакоў Уладзімера Цэсьлера і Сяргей Войчанкі. Наша карэспандэнтка зьвязалася зь беларускімі мастакамі й мастацтвазнаўцай, якія знаходзяцца ўжо ў сталіцы Францыі.


Удзел беларускіх мастакоў у францускай выставе – сумесны праект пасольства Францыі ў Беларусі й Фэдэрацыі кампаньёнаў Парыжу. Сёньня нашы беларускія мастакі выстаўляюцца на Манмартры.

49 плякатаў і аб'ектаў Сяргея Войчанкі й Уладзімера Цэсьлера, якія адабраныя францускімі мастацтвазнаўцамі і галерэйшчыкамі, цягам тыдню будуць выстаўленыя ў галерэі 18-й акругі Парыжу. Вось што распавяла мастацтвазнаўца Ірына Стальная.

(Стальная: ) “Гэта маленькая галерэя, якая знаходзіцца ў 18-й акрузе Парыжу (а 18 акруга Парыжу – гэта Манмартр), дзе мэсьё Андрэ Дзюма арганізаваў выставу беларускіх мастакоў. Гэта адбылося вельмі хутка, дзякуючы дарадцы па культуры амбасады Францыі ў Беларусі Сільві Лемасон”.

Ініцыятыва была з францускага боку. Асацыяцыя "Сябры Манмартру" адбірала працы на выставу, дырэктар фірмы "Інтэркарт" Патрык Бурдон дапамог перавесьці творы мастацтва ў Парыж, а дырэктар беларускай фірмы "Рэмарк" Дзьмітры Ярота дапамог надрукаваць плякаты мастакоў.

Ім беларускія мастакі вельмі прасілі перадаць самыя шчырыя словы ўдзячнасьці. І, натуральна, дарадцы па культуры амбасады Францыі ў Беларусі мадам Сільві Лемасон.

Мастакі некалькі дзён знаходзяцца ў Францыі. І Уладзімер Цэсьлер вельмі ўражаны цікавасьцю парыжынаў да Беларусі.

(Цэсьлер: ) “Я заўважыў, што французы вельмі-вельмі цікавяцца Беларусьсю”.

(Карэспандэнтка: ) “А як вы думаеце, з чым гэта зьвязана. Няўжо нашых мастакоў там ведаюць?”

(Цэсьлер: ) “Мне здаецца, у іх вельмі вялікая цікавасьць да беларускай культуры, асабліва ў тых парыжанаў, якія ўжо былі ў Менску, яны вельмі цёпла ставяцца да нас і вельмі зацікаўленыя ў пашырэньні культурных сувязяў. І яны гатовыя далей шмат рабіць, і сам мэсьё Дзюма. Прычым, гэта ня так проста зрабіць у Парыжы, таму што яны павінны сустракацца з мэрам Парыжу, пераконваць. І яны гэта робяць, што вельмі прыемна і радасна”.

Беларусаў прымала ўнучка нашага славутага земляка Марка Шагала Мэрэт Мэер.

Ірына Стальная і Уладзімер Цэсьлер гасьцілі ў яе шыкоўным доме 17-га стагодзьдзя на высьпе Сітэ, у самым сэрцы Парыжу, любаваліся палотнамі Марка Шагала і Анры Матыса.

Іх запрасіў у сваю майстэрню беларус, знакаміты мастак Барыс Забораў, які ўжо больш за 20 гадоў жыве ў Францыі.

А 16 лістапада ў Парыжы мастацтвазнаўца Ірына Стальная і мастак Уладзімер Цэсьлер выступяць на канфэрэнцыі “Беларуская культура ў апошнія паўстагодзьдзя”.

Гэта ўжо ня першая выстава менавіта Цесьлера і Войчанкі ў Францыі. Нашых мастакоў ужо ведаюць францускія аматары мастацтва, яны не адзін раз выстаўляліся ня толькі ў Парыжы. Колькі дакладна разоў, нават самі не маглі падлічыць, бо бывае і так, што плякаты выстаўляюцца нават без ведама мастакоў. Нават у Луўры ёсьць адна супольная праца Уладзімера Цэсьлера і Сяргея Войчанкі.



per вне форумов  
   Тема закрыта   


Закладки


Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход

Похожие темы
Тема Автор Раздел Ответов Последнее сообщение
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? Eliyata Цены, покупки, банки, налоги 7 31.08.2008 20:29
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") POLKAN Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия 53 16.03.2008 11:07
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? Vanille-e Вопросы и ответы туристов 7 02.03.2008 00:22
Цены в кафе "2 мельницы" Gouts Цены, покупки, банки, налоги 0 01.12.2006 06:10


Часовой пояс GMT +2, время: 14:21.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd.
 
Рейтинг@Mail.ru
 
©2000 - 2005 Нелла Цветова
©2006 - 2025 infrance.su
Design, scripts upgrade ©Oleg, ALX