#11
![]() |
||
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
POLKAN пишет:
Что-то зима резко началась. Снег лежит и не тает. Теперь в 6-20 - 7 градусов мороза. Да и много снега. Про рекламу. Я что-то не заметил. Зайди на форум по истории, там nel завела разговор о Речи Посполитой. Про художников разговор может быть длинным. Поэтому спрошу у тебя про А. Исачева, умершего в конце 80-х 20 века совершенно молодым. Слышала? Следующий ниже материал надеюсь понравится, т. к. я уже вижу твои интересы. Читайте, девушка. "Народная Воля" № 222 от 2004-11-25 Духоўныя скарбы "Старога Ольсы" Па меркаваннi музычных крытыкаў, "Стары Ольса" - адзiны беларускi калектыў, якi прафесiйна займаецца адраджэннем старажытнай музыкi, выкарыстоўваючы копii сярэднявечных iнструментаў. Паводле слоў музыкаў, праз сваю творчасць яны iмкнуцца найбольш поўна рэканструяваць музычныя традыцыi Вялiкага княства Лiтоўскага. "У Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, асноўнай культурнай i геапалiтычнай часткай якога ў ХIII-ХVIII стагоддзях была Беларусь, быў створаны унiкальны сiнтэз беларускай народнай i прыдворнай музыкi з еўрапейскiмi музычнымi дасягненнямi, - гаворыць кiраўнiк гурта Змiцер Сасноўскi. - Неахопная спадчына, вартая ўвагi сваiх нашчадкаў". 26 лiстапада ў Палацы прафсаюзаў з нагоды свайго пяцiгоддзя "Стары Ольса" дае вялiкi канцэрт i прэзентуе альбом "Скарбы лiтвiнаў". - Змiцер, чаму менавiта Вялiкае княства Лiтоўскае? - Цiкавасць да ВКЛ - гэта частка цiкавасцi да роднай гiсторыi. Але мы не абмяжоўваемся толькi гэтым адрэзкам часу. Нас цiкавiць музыка, пачынаючы з самых раннiх перыядаў i заканчваючы познiм Рэнесансам - раннiм барока. - Вашай музыцы папярэднiчае велiзарная даследчая праца... - Агульнымi высiлкамi, як кажуць... Рэпертуар збiраўся паступова: дапамагалi фалькларысты, шмат якiя рэчы я знаходзiў у экспедыцыях, вялiкi ўклад зрабiла Этнаграфiчнае студэнцкае таварыства, удзельнiкi якога ўжо дзесяць гадоў ходзяць у экспедыцыi ў самыя аддаленыя раёны i прыносяць вельмi рэдкiя песнi. Тое, што за пяць гадоў iснавання гурта мы прэзентуем ужо шосты альбом, - не пагоня за колькасцю, проста наша музычная спадчына надзвычай багатая. - А сучасная музыка Вам падабаецца? - Я люблю джаз. Мне падабаюцца гурты, якiя спрабуюць стылiзаваць старадаўнюю музыку па-сучаснаму. Выканаўцы, якiх магу слухаць бясконца i не стамляцца - Патрысiя Каас, Вiвальдзi i амерыканскi кампазiтар Майкл Найман. - Як Вам удалося назбiраць такую калекцыю старажытных iнструментаў? - Штосьцi набываем у майстроў, штосьцi замаўляем, штосьцi вырабляем самi. Некаторыя рэчы дораць, некаторыя знаходзiлi ў старых вёсках падчас экспедыцый. Музыка, якую мы граем, дазваляе аднавiць гучанне многiх забытых iнструментаў. Мы выкарыстоўваем максiмальна дакладныя па выглядзе, тэхналогii i сыравiне копii старажытных беларускiх iнструментаў - дуды (валынкi), лiры, гусляў, свiрэлi, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, барабана. - А якi iнструмент у Вашай калекцыi самы старажытны? - Скрыпка пачатку ХХ стагоддзя, лiра 20-30 гадоў. Астатнiя - копii. Мiнулым летам на адной з раскопак у Магiлёўшчыне былi знойдзены дзве глiняныя свiстулькi XIV-XVI стагоддзяў. Вось бы гэты скарб вынесцi на сцэну! Але гэта археалагiчная знаходка, якая мае мастацкую каштоўнасць, таму ў нашы рукi яна не трапiла - можа, калi-небудзь з'явiцца магчымасць браць iнструменты хаця б у часовае карыстанне... - Вы згодны з тым, што "Стары Ольса" - загадзя некамерцыйны праект? - Я б з гэтым вельмi паспрачаўся. Канешне, шоу-бiзнесу ў Беларусi няма, ёсць эстрада, але разам з тым на сярэднявечную музыку ёсць попыт. Хаця, натуральна, на заробкi ў Беларусi спадзявацца пакуль што, на жаль, не выпадае. Многае мы робiм, зыходзячы са сваiх маральных перакананняў i любовi да роднай культуры... Тое, што зарабляем у Беларусi, iдзе на закупку строяў, iнструментаў, аплату за офiс, выпуск дыскаў. Мы лiчым, што зараз павiнны пакуль што ўкладваць. Камерцыйны характар сярэднявечнай музыкi на Захадзе прыводзiць да таго, што мы месяцамi адсутнiчаем на радзiме, паколькi граем там. Атрымлiваецца, што ў Еўропе старадаўнюю беларускую музыку слухаюць больш, чым на Беларус?. - Гэта прыкры факт? - Канешне. Хацелася б нармальна жыць, працаваць i зарабляць у сваёй краiне. - У адной з афiцыёзных газет Вас папракнулi, маўляў, "под средневековую музыку можно медитировать, но чтобы постоянно слушать - это определенно на любителя. В квартире наслаждаться звуками дуды и гуслей все равно, что в деревне Брайаном Адамсом..." - Я лiчу, што сярэднявечная музыка можа прыжыцца i ў сучаснай кватэры, i ў сучасным офiсе. Ёсць усе перадумовы для яе папулярызацыi. Яна таксама можа паспяхова канкурыраваць з сучаснай музыкай. Натуральна, большае задавальненне сярэднявечная музыка прыносiць у адпаведных умовах - у замку, палацы, у касцёле, на прыродзе. Там яна набывае асаблiвы мастацкi шарм. - Што чакаць ад "Старога Ольсы" ў блiжэйшы час? - Даўно хочам сабраць апавяданнi пра герояў з беларускiх летапiсаў, старадаўнiх кнiг, паданняў, фальклору i пакласцi ўвесь гэты матэрыял на старадаўнюю музыку, выпусцiць музычны дыск беларускага гераiчнага эпасу. Вольга КЛАСКОЎСКАЯ. Даведка "Народнай волi" "Стары Ольса". Гурт сярэднявечнай беларускай музыкi. Iснуе з 1999 года. Назва паходзiць ад ручая ў заходняй Магiлёўшчыне. У рэпертуары "Старога Ольсы" - беларускiя народныя балады i ваярскiя песнi, беларускiя народныя танцы, творы беларускiх кампазiтараў эпохi Рэнесанса, кампазiцыi з беларускiх зборнiкаў прыдворнай музыкi ("Полацкi сшытак", "Вiленскi сшытак"), беларускiя канты XVI - пачатку XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскiя папулярныя мелодыi эпохi сярэднявечча i Рэнесанса. Гурт супрацоўнiчае з многiмi рыцарскiмi клубамi Беларусi i Еўропы, з музеямi i даследчымi цэнтрамi, з майстрамi старадаўнiх iнструментаў, з гуртамi народнай, прыдворнай, духоўнай i гарадской старадаўняй музыкi, з асобнымi выканаўцамi на старых iнструментах. Акрамя ўласных тэатралiзаваных канцэртаў, гурт выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскiх турнiрах i фальклорных фестывалях. Запiсаны 4 альбомы i 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 6 зборнiкаў выканаўцаў старадаўнiх мелодый. З 2003 года распачаў працу i танцавальны склад гурта, якi падчас выступаў знаёмiць гледачоў са старадаўнiмi танцавальнымi традыцыямi. Стваральнiк i кiраўнiк - Змiцер Сасноўскi. Па адукацыi - гiсторык i фiлосаф. Нарадзiўся 22.11.1974 г. Не жанаты. |
|
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |