Форумы inFrance  - Франция по-русски
Вернуться   Форумы inFrance - Франция по-русски > Клуб inFrance > Встречи-тусовки во Франции и России

 
 
Опции темы Опции просмотра
  #11
Старое 03.06.2005, 21:39
Заблокирован(а)
 
Аватара для per
 
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
Вести из Отчизны. Может, интересно.

чацьвер, 2 чэрвеня 2005, 22:43
2 чэрвеня адбыўся вялікі пажар у Празе, у якім праўдападобна загінуў Скарына

Ул. інф. Каляндар Свабоды – 2 чэрвеня.
Што адбывалася ў сьвеце і ў Беларусі 1 чэрвеня.

2 чэрвеня 1541 году адбыўся вялікі пажар у чэскай сталіцы Празе. У тым пажары, паводле некаторых гістарычных зьвестак, загінуў сын беларускага першадрукара Францішка Скарыны Францішак. 2 чэрвеня 1792 году беларускі горад Браслаў атрымаў свой афіцыйны герб. Праўда, гэта быў каляніяльны герб, які прысвоіла гораду расейская адміністрацыя. Наагул жа Браслаў мае багатую гісторыю. Варта згадаць, што магдэбурскае права ён атрымаў яшчэ ў 1500-м годзе. Што да гербу 1792 году, дык выглядаў ён наступным чынам: у блакітным полі залатое сонца, на якім блакітны трохкутнік з чалавечым вокам. 2 чэрвеня адзначае свой дзень нараджэньня ўлюбёнец беларускіх аматараў футболу трэнэр Эдуард Малафееў, які прывёў Менскае “Дынама” да залатых мэдалёў у чэмпіянаце СССР у 1982-м годзе, а пасьля быў галоўным трэнэрам нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі. Нарадзіўся Эдуард Малафееў у Сібіры, у Краснаярску ў 1942 годзе. 2 чэрвеня ў 1979 годзе загінула ў аўтааварыі расейская кінарэжысэрка Ларыса Шапіцька. Яе кінафільм “Узыходжаньне”, зьняты паводле аповесьці Васіля Быкава “Сотнікаў”, стаў найлепшай экранізацыяй твораў беларускага пісьменьніка і найбольш удалым у творчым даробку самой Ларысы Шапіцькі. Калі гэты фільм перамог на кінафэстывалі ў Заходнім Бэрліне, яго сталі падаваць як аргумэнт у спрэчках пра тое, што злачынствам фашызму ня можа быць тэрміну даўнасьці. Сярод іншых славутасьцяў, што прыйшлі на сьвет 2 чэрвеня ў розныя гады, згадаем францускага пісьменьніка маркіза дэ Сада, ад імя і твораў якога паходзіць панятак “садызм”, і беларускага філёзафа Альфрэда Майхровіча. Доктар Майхровіч нарадзіўся ў 1937 годзе ў Менску. Дасьледаваў сьветапогляд і эстэтыку твораў Эўфрасіні Полацкай і Кірылы Тураўскага, Янкі Купалы і Якуба Коласа. 2 чэрвеня 1962 году ў Навачаркаску адбылася адна з найбольш масавых у Савецкім Саюзе дэманстрацыя пратэсту рабочых. Улады кінулі супраць дэманстрантаў войскі. У выніку сутычак шмат рабочых былі забітыя.
per вне форумов  
 


Закладки


Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1)
 
Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход

Похожие темы
Тема Автор Раздел Ответов Последнее сообщение
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? Eliyata Цены, покупки, банки, налоги 7 31.08.2008 20:29
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") POLKAN Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия 53 16.03.2008 11:07
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? Vanille-e Вопросы и ответы туристов 7 02.03.2008 00:22
Цены в кафе "2 мельницы" Gouts Цены, покупки, банки, налоги 0 01.12.2006 06:10


Часовой пояс GMT +2, время: 09:33.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd.
 
Рейтинг@Mail.ru
 
©2000 - 2005 Нелла Цветова
©2006 - 2025 infrance.su
Design, scripts upgrade ©Oleg, ALX