#11
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
Привет из Отчизны!
Каляндар Свабоды чацьвер, 28 красавіка 2005, 10:12 28 красавіка 1900 пакінуў сьвет Францішак Багушэвіч Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 28 красавіка "… 28 красавіка 1802 году я зьехаў зь Пецярбургу з намерам назаўсёды пасяліцца ў вёсцы, недалёка ад Вільні…" – так пісаў у сваіх мэмуарах слынны беларускі паўстанец і кампазытар князь Міхал Клеафас Агінскі пра той час, калі ён пасяліўся ў сваім маёнтку Залесьсе каля Смаргоні. Менавіта ў Залесьсі ім будзе напісаны палянэз “Разьвітаньне з Радзімай”, шырока вядомы як Палянэз Агінскага. 28 красавіка 1863 году адбываецца бітва менскіх паўстанцаў з рэгулярнымі часткамі расейскага войска каля вёскі Пятровічы – цяпер яна ўваходзіць у склад беларускай сталіцы. Паўстанцы-каліноўцы церпяць жорсткую паразу. 28 красавіка 1918 году Народны Сакратарыят Беларусі зацьвярджае беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай i абавязковай у БНР i прымае пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту. 28 красавіка 1900 году памірае бацька новай беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. Ён пакінуў гэты сьвет у сваім маёнтку Кушляны, а пахаваны ў суседніх Жупранах. Сёньня ў гэтай вёсцы на Ашмяншчыне ёсьць мэмарыяльная табліца ў мясцовым касьцёле, помнік паэту на пляцы перад касьцёлам і надмагільная стэла на могілках. У Кушлянскай сядзібе створаны музэй паэта. 28 красавіка 1944 году пакінуў гэты сьвет беларускі сьвятар і пісьменьнік Ільдэфонс Бобіч. У літаратуры ён быў вядомы як Пётра Просты і дэбютаваў яшчэ напачатку мінулага стагодзьдзя ў віленскай “Нашай Ніве”. У сваёй сьвятарскай місіі ксёндз Бобіч праз усё жыцьцё быў адданы ідэі беларускамоўнага набажэнства ў касьцёле. Пахаваны ён у Іўі. 28 красавіка 1996 году ў Менску пачынаецца драматычная галадоўка кіраўнікоў БНФ Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка. Дзень перад тым яны былі інтэрнаваныя ў менскім СІЗО на вуліцы Валадарскага за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху. Зьняволеньне Хадыкі і Сіўчыка цягнулася каля месяца. 28 красавіка ў розныя гады нарадзіліся нямецкі бізнэсовец Оскар Шындлер, які ў часе другой сусьветнай вайны выратаваў жыцьці 1100 гэбраяў, пра што быў зьняты знакаміты фільм “Сьпіс Шындлера”; літоўскі актор і рэжысэр Данатас Банёніс і былы дыктатар Іраку, сёньня зьняволены пад сьледзтвам Садам Хусэйн. Таксама 28 красавіка адзначаюць свае народзіны беларуская дыктарка, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і кампазытар Уладзімер Буднік. |
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
Опции темы | |
Опции просмотра | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |