Форумы inFrance  - Франция по-русски
Вернуться   Форумы inFrance - Франция по-русски > Клуб inFrance > Встречи-тусовки во Франции и России

   Тема закрыта   
 
Опции темы Опции просмотра
  #1
Старое 19.06.2006, 10:18
Заблокирован(а)
 
Аватара для per
 
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
панядзелак, 19 чэрвеня 2006, 9:14
Сёньня народнаму пісьменьніку Васілю Быкаву споўнілася б 82 гады

Іна Студзінская, Менск

А 16-й гадзіне ў Менску на Ўсходніх могілках сябры, родныя, блізкія, прыхільнікі таленту Быкава зьбяруцца, каб памянуць, ускласьці кветкі. Асноўныя імпрэзы з нагоды дня нараджэньня Быкава адбыліся ўчора ў Віцебску і на радзіме пісьменьніка, у вёсцы Бычкі на Вушаччыне.


У Віцебску, у гарадзкім парку культуры, адбылося вялікае літаратурнае сьвята, прысьвечанае дню нараджэньня Васіля Быкава. Імпрэза была арганізаваная віцебскім абласным аддзяленьнем Таварыства беларускай мовы, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. У ёй бралі ўдзел лідэр аб'яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, барды Віктар Шалкевіч, Лера Сом. Расказвае адзін з арганізатараў імпрэзы Барыс Пятровіч:

(Пятровіч: ) “На сустрэчу прыехалі зь Менску пісьменьнікі Сяргей Законьнікаў, Анатоль Вярцінскі, Уладзімер Някляеў, Анатоль Кудравец, Алесь Пашкевіч. Прысутнічалі таксама пісьменьнікі зь віцебскага аддзяленьня Саюзу. Пераможцам конкурсу сачыненьняў, прысьвечаных Васілю Быкаву, уручалі падарункі, кнігі з аўтографамі пісьменьнікаў. Пасьля гэтага мы наведалі літаратурны музэй, дзе наладжаная экспазыцыя, прысьвечаная Васілю Быкаву. І тут адбылася цікавая такая рэч: на мачце, каля музэю, каля летняга амфітэатру, дзе праходзяць фэстывалі, зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг”.

Праўда, бел-чырвона-белы сьцяг лунаў над Віцебскам нядоўга, яго хутка зьнялі і затрымалі нават тых, хто фатаграфаваў сьцяг – маці Паўла Севярынца Тацяну і фотакарэспандэнта газэты “Витебский курьер” Сяргея Серабра.

Пасьля Віцебску літаратары і Ірына Міхайлаўна Быкава наведалі малую радзіму славутага пісьменьніка – вёску Бычкі, што на Вушаччыне. Ірына Міхайлаўна Быкава ўзрушаная паездкай на Віцебшчыну:

(Быкава: ) “Была вельмі хвалюючая сустрэча, шмат людзей, зацікаўленых, сардэчных, усё было вельмі добра. Прынялі ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў маладых віцебскіх пісьменьнікаў. Віктар Шалкевіч выступаў потым зь вялікім посьпехам”.

На жаль, сёлета ў Менску нават літаратурную вечарыну, прысьвечаную славутаму беларускаму пісьменьніку, гонару нацыі правесьці няма дзе – Дом літаратара адабраны Адміністрацыяй прэзыдэнта. Таму родныя, блізкія, удзячныя чытачы Васіля Быкава зьбяруцца сёньня а 16-й каля помніка-валуна на Ўсходніх могілках сталіцы.
per вне форумов  
   Тема закрыта   


Закладки


Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход

Похожие темы
Тема Автор Раздел Ответов Последнее сообщение
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? Eliyata Цены, покупки, банки, налоги 7 31.08.2008 20:29
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") POLKAN Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия 53 16.03.2008 11:07
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? Vanille-e Вопросы и ответы туристов 7 02.03.2008 00:22
Цены в кафе "2 мельницы" Gouts Цены, покупки, банки, налоги 0 01.12.2006 06:10


Часовой пояс GMT +2, время: 23:42.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd.
 
Рейтинг@Mail.ru
 
©2000 - 2005 Нелла Цветова
©2006 - 2025 infrance.su
Design, scripts upgrade ©Oleg, ALX