Форумы inFrance  - Франция по-русски
Вернуться   Форумы inFrance - Франция по-русски > Клуб inFrance > Встречи-тусовки во Франции и России

   Тема закрыта   
 
Опции темы Опции просмотра
  #1
Старое 17.10.2005, 19:37
Заблокирован(а)
 
Аватара для per
 
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
Новости из Отчизны.

Каляндар Свабоды

пятніца, 14 кастрычніка 2005, 14:50
14-га кастрычніка нарадзіўся трактар "Беларусь"

RFE/RL

14 кастрычніка ў Беларусі – традыцыйнае сьвята Пакроў або Пакровы ці Пакравы. Ягоная назва паходзіць ад “покрыва Божае Маці”. Існуе мноства народных прымавак, зьвязаных з Пакровам, бо зямля гэтым часам “пакрывалася лістом або сьняжком, вада – лёдам, а пчала – мёдам”. А яшчэ гэта спрадвеку быў час пачатку вясковых вясельляў, які будзе цягнуцца да 27 кастрычніка – менавіта да гэтага дня працягваецца і Пакроў.


Сёньня – дзень нараджэньня трактара «Беларусь». Менавіта 14 кастрычніка 1953 году з канвэеру Менскага трактарнага заводу сыйшла першая такая машына. Сёньня гэтыя трактары ведаюць па ўсім сьвеце.

14 кастрычніка 1964 году ў СССР адбылася гістарычная падзея – зьмяніўся кіраўнік краіны. У гэты дзень пленум ЦК КПСС зьняў з пасады Генсека Мікіту Хрушчова і абраў на ягонае месца Леаніда Брэжнева.

14 кастрычніка 90 гадоў таму на Калінкаўшчыне нарадзіўся беларускі пісьменьнік Усевалад Краўчанка. Доўгі час ён быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка». Краўчанка -- аўтар шматлікіх кніг, першыя зь якіх выйшлі яшчэ перад вайною. Пісаў ён таксама п'есы і творы для дзяцей. У 1961 годзе Краўчанка загінуў падчас турыстычнае паездкі ў Францыю.

14 кастрычніка ў розныя гады нарадзіліся ангелец Ўільям Пэн, які стаў заснавальнікам амэрыканскай калёніі Пэнсыльванія, польскі раманіст Стэфан Жаромскі, які прысьвяціў свае творы ў тым ліку і паўстаньню пад кіраўніцтвам Каліноўскага, і Дўайт Эйзэнгаўэр, 34-ты прэзыдэнт ЗША, які ў часе другой сусьветнай вайны камандаваў войскамі антыгітлераўскай кааліцыі ў Эўропе.

І – некалькі каляндарных датаў заўтрашняе суботы.

15 кастрычніка ў розныя гады пакінулі гэты сьвет тры выдатныя дзеячы беларускай гісторыі, тры ўдзельнікі антырасейскага паўстаньня 1794 году, тры эмігранты, якія мусілі выехаць з роднай Беларусі. У 1817 годзе ў Швэйцарыі памёр Тадэвуш Касьцюшка. У такі самы дзень у 1824 годзе таксама на чужыне памёр Рамуальд Гедройц – адзін з галоўных камандзіраў Касьцюшкоўскага паўстаньня. Нарэшце, у 1833 годзе ў Флярэнцыі памёр Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай і кампазытар, аўтар знакамітага палянэзу “Разьвітаньне з Радзімай”, які таксама браў чынны ўдзел у паўстаньні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі.

15 кастрычніка 1968 году ў вёсцы Леніна Горацкага раёну быў урачыста адкрыты мэмарыяльны комплекс польска-савецкай баявой садружнасьці. Акурат у гэтым месцы ў кастрычніку 1943 году ў бой зь немцамі ўступіла сфармаваная ў СССР 1-я польская пяхотная дывізія імя Касьцюшкі.

15 кастрычніка ў розныя гады прыйшлі на сьвет рымскі паэт Вэргілі, расейскі паэт Міхаіл Лермантаў, нямецкі філёзаф Фрыдрых Ніцшэ і былы прэм’ер-міністар Ізраіля Іцхак Шамір. Сапраўднае прозьвішча Шаміра было Езярніцкі і нарадзіўся ён у Ружанах на Берасьцейшчыне.
per вне форумов  
   Тема закрыта   


Закладки


Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход

Похожие темы
Тема Автор Раздел Ответов Последнее сообщение
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? Eliyata Цены, покупки, банки, налоги 7 31.08.2008 20:29
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") POLKAN Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия 53 16.03.2008 11:07
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? Vanille-e Вопросы и ответы туристов 7 02.03.2008 00:22
Цены в кафе "2 мельницы" Gouts Цены, покупки, банки, налоги 0 01.12.2006 06:10


Часовой пояс GMT +2, время: 10:02.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd.
 
Рейтинг@Mail.ru
 
©2000 - 2005 Нелла Цветова
©2006 - 2025 infrance.su
Design, scripts upgrade ©Oleg, ALX