|
#1
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
Каляндар Свабоды тэкставая вэрсія
серада, 6 ліпеня 2005, 19:55 6 ліпеня адбылася каранацыя Міндоўга RFE/RL Каляндар Свабоды – 6 ліпеня. Што адбывалася ў сьвеце і ў Беларусі 6 ліпеня Сёньня ў Літве адзначаецца Дзень дзяржавы, зьвязаны з каранацыяй вялікага князя Міндоўга. 6 ліпеня 1253 году Міндоўг прыняў тытул караля ў сваёй рэзыдэнцыі ў Наваградку, які тады быў сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. 6 ліпеня 1415 году на вогнішчы быў спалены правадыр чэскіх пратэстантаў Ян Гус. 6 ліпеня 1909 году нарадзіўся Сяргей Грыцавец. Ваенны лётчык і двойчы герой Савецкага Саюзу, ён паходзіў зь вёскі Бароўцы Баранавіцкага раёну. Бюст Грыцаўца доўгі час стаяў у Менску на тым месцы, дзе цяпер помнік Янку Купалу ў Купалаўскім сквэры. Праўда, і бюст Грыцаўца захаваўся, але ў іншым сквэры на былым праспэкце Скарыны. Сяргей Грыцавец з 1936 году ваяваў у Гішпаніі, у 1939-м змагаўся на рацэ Галгін-Гол. Там, дарэчы, падбілі самалёт ягонага сябра і той на парашуце спусьціўся проста ў лягер праціўніка. Грыцавец хуценька пасадзіў сваю машыну на варожай тэрыторыі, схапіў калегу і ўзьняўся ў паветра. А загінуў Грыцавец яшчэ да вайны, у верасьні 1939-га. Таксама 6 ліпеня ў розныя гады нарадзіліся беларускі паэт Янка Лучына, польскі генэрал Войцех Ярузэльскі, беларускі мастак Кастусь Харашэвіч, славуты бітлоўскі барабаншчык Рынга Стар, прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў і цяперашні лідэр Тыбэту далай-лама. 6 ліпеня 1946 году прыйшоў на сьвет цяперашні прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш. Сёньняшняй ноччу, з 6 на 7 ліпеня адбудзецца адно з найвялікшых каляндарных беларускіх сьвятаў – Купальле. У царкоўнай традыцыі гэта дзень Івана Прадцечы. Цягам вякоў з гэтых двух сьвятаў – паганскага і хрысьціянскага – вырабіўся сымбіёз – дзень Івана або Яна Купалы. Мяркуюць, што найвялікшы беларускі паэт Янка Купала абраў сабе такі псэўдонім, бо нарадзіўся акурат на Купальле, 7 ліпеня. Традыцыйна ў гэтую ноч адбываюцца гуляньні, паляцца вогнішчы, а закаханыя пары шукаюць у лесе чароўную папараць-кветку, якая павінна прынесьці ім шчасьце. |
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |