|
#1
![]() |
||
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
POLKAN пишет:
Вот молодец! А я не посмотрел. Что-то мы все (именно "все", а не "всё") зверюшек выбираем? Точно нацчерта. А это для сведения: Каляндар Свабоды графічная вэрсія пятніца, 7 студзеня 2005, 11:13 8 студзеня 1919 году Менск быў абвешчаны сталіцаю БССР Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 7 і 8 студзеня 7 студзеня ў Беларусі сьвяткуюць Каляды. Калісьці акурат у гэты дзень дазвалялася пад’есьці ўволю пасьля шматтыднёвага посту. 7 студзеня пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі, якія сьпявалі песьні, за што гаспадары мусілі запрасіць іх у хату і пачаставаць. Сярод вядомых людзей, што прыйшлі на сьвет 7 студзеня, згадаем францускага вынаходніка паветраных шароў Эцьена Мангальф'е і беларускага дзяржаўнага дзеяча Язэпа Адамовіча, які быў прэм’ер-міністрам краіны ў часы савецкае беларусізацыі – з 1924 да 1927 году, а празь дзесяць гадоў, у часы сталінскіх рэпрэсіяў, скончыў жыцьцё самагубствам. 7 студзеня ў розныя гады пакінулі гэты сьвет два паэты – Янка Журба і Кандрат Крапіва. 7 студзеня 1907 году нарадзілася опэрная сьпявачка Соф’я Друкер, народная артыстка Беларусі. 7 студзеня ў 1910 годзе нарадзіўся Канстанцін Заслонаў – герой-партызан. Цікава, што родам Заслонаў з Расеі і ў Беларусь прыйшоў толькі ў верасьні 1941 году, разам са сфармаваным у Маскве партызанскім атрадам. Крыху больш чым праз год Заслонаў загінуў у баі з гітлераўцамі. Яшчэ цікава, што ў кампартыю Заслонаў уступіў толькі незадоўга перад сьмерцю, у 1942 годзе. Цяпер – пра памятныя даты заўтрашняе суботы. 8 студзеня ў Беларусі працягваюць сьвяткаваць праваслаўныя Каляды. 8 студзеня 1919 году Менск быў абвешчаны сталіцаю БССР. Дагэтуль павятовы і губэрнскі горад Менск ніколі ў сваёй гісторыі ня быў сталіцаю Беларусі. З гістарычных падзеяў згадаем, што 8 студзеня 1954 году ў Беларусі былі ліквідаваныя вобласьці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая. 8 студзеня ў розныя гады прыйшлі на сьвет савецкі кіраўнік Георгі Малянкоў, імя якога дагэтуль захавалася ў народнай назве гранёнай, “малянкоўскай” шклянкі, амэрыканскі кароль рок-н-ролу Элвіс Прэсьлі і беларускі гісторык Генадзь Каханоўскі, які ўсё жыцьцё прысьвяціў роднаму Маладэчанскаму краю. |
|
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |