Форумы inFrance  - Франция по-русски
Вернуться   Форумы inFrance - Франция по-русски > Клуб inFrance > Встречи-тусовки во Франции и России

 
 
Опции темы Опции просмотра
  #11
Старое 05.01.2005, 06:39
Заблокирован(а)
 
Аватара для per
 
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
Каляндар Свабоды графічная вэрсія
аўторак, 4 студзеня 2005, 11:22
4 студзеня 1952 году нарадзіўся Юры Захаранка Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 4 студзеня4 студзеня 1643 году нарадзіўся Ісак Ньютан – заснавальнік сучаснай фізыкі. Усё сваё жыцьцё Ньютан пражыў у роднай Ангельшчыне, і легендарны яблык, які ўпаў яму на галаву зь яблыні і паспрыяў геніяльнаму адкрыцьцю, таксама быў ангельскі. Ньютан сфармуляваў асноўныя законы мэханікі, адкрыў закон гравітацыі, растлумачыў, як рухаюцца плянэты, ад чаго адбываюцца прылівы ды шмат чаго іншага. За навуковыя дасягненьні ён атрымаў тытул лорда і мусіў ажно 26 гадоў хадзіць на паседжаньні палаты лордаў ангельскага парлямэнту. Кажуць, за ўвесь гэты час Ньютан толькі аднойчы папрасіў слова, чым моцна зьдзівіў усіх прысутных. “Мілорды”, урачыста зьвярнуўся ён да высокага сходу, “калі вы ня супраць, я папрасіў бы зачыніць вакно“. Болей ніякіх прамоваў лорд Ньютан не казаў. 4 студзеня ў розныя гады нарадзіліся італьянскі кампазытар Джавані Батыста Пэргалезі, старэйшы зь нямецкіх казачнікаў братоў Грым – Якаб, францускі вынаходнік шрыфта для сьляпых Луі Брайль. 4 студзеня 1952 году нарадзіўся Юры Захаранка, генэрал, былы міністар унутраных справаў Беларусі, адзін са зьніклых бязь вестак апазыцыйных беларускіх палітыкаў. 4 студзеня 1960 году гіне ў аўтамабільнай катастрофе францускі пісьменьнік Альбэр Камю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1957 году. У літаратуразнаўчых артыкулах гэты выпадак апісваюць звычайна наступным чынам: “Легкавая машына спартыўнага тыпу неслася па шашы. Парыж быў ужо блiзка. За рулём сядзеў Мiшэль Галiмар, вядомы парыскi выдавец. Калядныя вакацыi закончылiся. У той дзень – 4 студзеня 1960 г. – дарога была пустая, iшоў дождж. Раптам аўтамабiль вылецеў на ўзбочыну i з грукатам урэзаўся ў платан. Кiроўца быў цяжка паранены. Пасажыр, якi сядзеў побач зь iм, – забiты. Калi на месца катастрофы прыбылi жандары, дык каля разьбiтай машыны знайшлi запырсканы гразёю партфэль. У iм быў пашпарт памерлага: Альбэр Камю, пiсьменьнiк... i рукапiс незавершанага раману “Першы чалавек”. 4 студзеня 1970 году “Бітлз“ апошні раз разам працуюць у студыі гуказапісу. І сярод іх няма ўжо Джона Ленана і Рынга Стара. Макартні і Гарысан запісваюць песьню Let It Be для аднайменнага альбому. Усю астатнюю працу па зьвядзеньні гэтага альбому далей будуць выконваць ужо толькі гукарэжысэры. Славуты на ўвесь сьвет музычны калектыў – “Бітлз” – спыніў сваё існаваньне.

per вне форумов  
 


Закладки


Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход

Похожие темы
Тема Автор Раздел Ответов Последнее сообщение
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? Eliyata Цены, покупки, банки, налоги 7 31.08.2008 20:29
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") POLKAN Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия 53 16.03.2008 11:07
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? Vanille-e Вопросы и ответы туристов 7 02.03.2008 00:22
Цены в кафе "2 мельницы" Gouts Цены, покупки, банки, налоги 0 01.12.2006 06:10


Часовой пояс GMT +2, время: 01:36.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd.
 
Рейтинг@Mail.ru
 
©2000 - 2005 Нелла Цветова
©2006 - 2025 infrance.su
Design, scripts upgrade ©Oleg, ALX