Форумы inFrance  - Франция по-русски
Вернуться   Форумы inFrance - Франция по-русски > Клуб inFrance > Встречи-тусовки во Франции и России

   Тема закрыта   
 
Опции темы Опции просмотра
  #1
Старое 04.11.2004, 20:48
Заблокирован(а)
 
Аватара для per
 
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
POLKAN пишет:
А что у нас в Беларуси по этому поводу? Или, нам, татарам, все равно?

чацьвер, 4 лістапада 2004, 15:36
Афіцыйны Менск “ставіць пад сумнеў транспарэнтнасьць і дэмакратычнасьць выбараў, якія прайшлі ў ЗША”

Юры Сьвірко, Менск

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі зрабіў заяву пра выбары ў ЗША. На чарговым брыфінгу ў чацьвер афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС Руслан Есін заявіў, што беларускія ўлады ўважліва сачылі за прэзыдэнцкімі выбарамі ў ЗША й паважаюць выбар амэрыканскага народу. Аднак пры гэтым, спасылаючыся на міжнародных назіральнікаў і СМІ, Руслан Есін акцэнтаваў увагу на парушэньнях міжнародных забавязаньняў што да выбараў.


Паводле беларускага МЗС, улады Злучаных Штатаў не зрабілі дастатковых намаганьняў дзеля ліквідацыі сур’ёзных недахопаў у выбарчай сыстэме ЗША, выўяленых сёлета ў верасьні місіяй Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.

(Есін: ) “Таму нас не зьдзіўляюць шматлікія паведамленьні пра зьнікненьне вялікай колькасьці датэрмінова дасланых па пошце бюлетэняў, збоі сыстэмы электроннага галасаваньня, запалохваньне выбарцаў, адсутнасьць выбарцаў у рэгістрацыйных сьпісах, немагчымасьць свабодна атрымаць інфармацыю ва ўчастковых і акруговых камісіях аб працэдуры й месцах галасаваньня”.

Прадстаўнік МЗС Беларусі заявіў, што ўлады ЗША не забясьпечылі бесьперашкодную працу міжнародных назіральнікаў, у тым ліку беларускіх, а там, дзе назіральнікам далі акрэдытацыю, яны “былі абмежаваныя беспрэцэдэнтна жорсткімі патрабаваньнямі, якія высунулі мясцовыя ўлады штатаў”.

(Есін: ) “Згаданыя факты ставяць пад сумнеў транспарэнтнасьць і дэмакратычнасьць правядзеньня выбараў, якія прайшлі ў ЗША”.

Аднак на пытаньне Радыё Свабода, як будуць, на думку МЗС, разьвівацца беларуска-амэрыканскія стасункі пасьля гэтых выбараў, Руслан Есін адказаў:

(Есін: ) “Рэспубліка Беларусь неаднаразова выказвала сваю гатоўнасьць да разьвіцьця ўзаемапаважнага стаўленьня паміж нашымі краінамі, таму мы адкрытыя да далейшага дыялёгу з нашымі амэрыканскімі партнэрамі, асабліва гэта тычыцца гандлёва-эканамічнага й гуманітарнага супрацоўніцтва”.

Спадар Есін таксама падаў, паводле яго вызначэньня, факты, якія сьведчаць пра неадпаведнасьць выбарчага працэсу ў ЗША нормам і прынцыпам АБСЭ: дзяржава не дазваляе грамадзтву абіраць прэзыдэнта наўпрост, а толькі праз калегію выбаршчыкаў; сяброў выбарчых камісіяў прызначаюць губэрнатары; вельмі высокі адсотак тых, хто прагаласаваў датэрмінова. Да таго ж і прэзыдэнт Буш, і сэнатар Кэры заклікалі галасаваць датэрмінова.

“Фактычна грамадзянаў ЗША прымушалі галасаваць датэрмінова”, — заявіў Руслан Есін. Але, пачуўшы пытаньне агенцтва “Интерфакс-Запад”, ці лічыць МЗС высокі адсотак датэрміновага галасаваньня ды агітацыю за яго сур’ёзным парушэньнем, спадар Есін папрасіў дазволу не адказваць на гэта.



per вне форумов  
   Тема закрыта   


Закладки


Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход

Похожие темы
Тема Автор Раздел Ответов Последнее сообщение
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? Eliyata Цены, покупки, банки, налоги 7 31.08.2008 20:29
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") POLKAN Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия 53 16.03.2008 11:07
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? Vanille-e Вопросы и ответы туристов 7 02.03.2008 00:22
Цены в кафе "2 мельницы" Gouts Цены, покупки, банки, налоги 0 01.12.2006 06:10


Часовой пояс GMT +2, время: 21:54.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd.
 
Рейтинг@Mail.ru
 
©2000 - 2005 Нелла Цветова
©2006 - 2025 infrance.su
Design, scripts upgrade ©Oleg, ALX