Форумы inFrance  - Франция по-русски
Вернуться   Форумы inFrance - Франция по-русски > Клуб inFrance > Встречи-тусовки во Франции и России

   Тема закрыта   
 
Опции темы Опции просмотра
  #1
Старое 30.08.2004, 23:46
Хозяйка
 
Аватара для nel
 
Дата рег-ции: 03.06.2001
Откуда: Hamburg-Калининград
Сообщения: 12.937
Отправить сообщение для  nel с помощью ICQ
per пишет:
К этому можно добавить информацию об исторических символах.
Есть хороший материал и на эту тему (простите за обширные цитаты):

Герб i сцяг

Мы,беларусы,адвеку шануем герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.Герб Пагоня прыйшоў да нас з даўніх часоў.Срэбны рыцар на кані скача па горадзе і кліча: “Пагоня!Пагоня!”Гэты кліч азначаў,што на мірную беларускую зямлю напалі чужынцы,і ўсе мужчыны павінны стаць на яе абарону,разбіць ворага і гнаць аж да мяжы.У правай руцэ рыцара меч,у левай-шчыт з залатым крыжам,шасціканцовы крыж-гэта знак добрага і цёплага Сонца-Ярылы.Падобны да Ярылавага і залаты,з каштоўным каменнем крыж Ефрасіні Полацкай-галоўная святыня беларусаў,якую ад нас у вайну вывезлі ворагі.Сургучную пячаткай з Пагоняй некалі запячатвалі пасланні беларускія вялікія князі.Быў час,калі самым небяспечным ворагам Беларусі стала нямецка-крыжацкае войска.Крыжакі захапілі суседнія краіны і хацелі заваяваць Беларусь,але беларускія рыцары пад знакам Пагоні ўшчэнт разбілі крыжакоў ля вёскі Грунвальд.

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць,не спыніць,не стрымаць!

Так пісаў пра Літоўскую,гэта значыць старабеларускую,Пагоню вялікі наш паэт Максім Багдановіч.Наш сцяг мае тыя ж колеры,што і герб.Так і Трэба па правілах.Пад такімі сцягамі нашыя продкі ваявалі з туркамі ды Масквой паўтысячы гадоў таму.Акрамя трохпалосных,узнімалі і белыя сцягі з чырвоным крыжам святога Юр’я-апекуна і заступніка Беларусі на нябёсах.ёсць легенда пра тое,як узнік наш сцяг.Быццам жыў у Беларусі разумны і мужны князь,якога шанаваў народ і баяліся ворагі.Калі ж нападалі чужынцы-сам ваяваў ды іншымі камандаваў так,што непрыяцель у жаху ўцякаў.Ды неяк у сечы князя паранілі:чужы рыцар мечам рассек яму лоб.Верныя сябры вынеслі князя з поля бітвы і перавязалі рану белым платком.Але беларускія рыцары,застаўшыся без любімага князя,пачалі адступаць.І тады паранены князь падняўся,зняў павязку з ілба і разгарнуў яе над галавой,быццам сцяг.Прыгожа напісаў пра гэта паэт і спявак Сяржук Сокалаў-Воюш:

І тады падняўся князь з зямлі,
Белыя павязкі зняў чала.
Як штандар,яны ў руках былі,
Як прамені зыркага святла.
Кроў лягла чырвонай паласой
Цераз палатна сляпучы снег-
І схапіўся знаў за зброю вой,
І чужак заснуў у кургане.

Разгорнутая белая павязка з чырвонай паласой пасярэдзіне стала знакам мужнасці,стала сцягам,і рыцары зноў пашлі ў бой-і перамаглі.Пад гербам Пагоня змагаліся з расейскім войскам паўстанцы Кастуся Каліноўскага.А цяпер герб Пагоня ўпрыгожвае дзяржаўныя будынкі і залы ўрачыстасцяў.Ён відаць і на дакументах,на грашах,на паштовых марках Беларусі.У розных краін-розныя гербы і сцягі.Па гербах відаць,якія знакі мужнасці,справядлівасці,магутнасці шануюць у гэтай краіне.Герб Чэхіі-леў,на гербе Швецыі тры залатых кароны,палякі маюць на гербе арла,а на гербе далёкай Аўстраліі бачым кенгуру і страўса.Сцягі вывешваюць і падымаюць на святы.Людзі шануюць сцягі сваіх краінаў.Напрыклад,фіны штораніцы ўзнімаюць над дамагі свой фінскі сцяг-залаты крыж на блакітным палотнішчы.Вельмі любяць свой зорна-паласаты сцяг амерыканцы і нават спяваюць пра яго песні.Украінцы маюць блакітна-жоўты сцяг,рускія-бела-сіне-чырвоны,немцы-чорна-чырвона-жоўты.Для нас,беларусаў,сярод усіх сцягоў найдаражэйшы наш сцяг-бел-чырвона-белы.Ён прыкметны здалёк,ён такі светлы і лёгкі,быццам ляціць у нябёсах.Беларусь адвеку шанавалі белы і чырвоны колеры.Белы-колер чысьціні,свабоды і веры,колер спакойнай вады.Можа,мы таму і называемся БЕЛАРУСЫ,што любім гэты колер,любім свабоду і чысьціню.Пра беларускі сцяг кажуць:ён-гронка каліны на белым снезе.А памятаеце,як вышыты нашыя народныя кашулі,вытканы ручнікі?Чырвонымі ніткамі па белым.Чырвоны колер-гэта колер смеласьці ды адвагі,колер палкага агню.Вось і атрымліваецца,што беларускі сцяг як беларуская душа.Беларус-спакойны,мудры,верны слову чалавек,але калі краіна ў бядзе,ён бярэцца за зброю і броніць Бацькаўшчыну.Беларусы ніколі не забываліся пра свае герб і сцяг.даўно памінулі часы жорсткіх бітваў.І сёння нашыя знакі нагадваюць нам пра тое,што мы старажытны народ,радуюць вока сваёй прыгажосцб.Непрыяцелі хацелі заневоліць Беларусь,хацелі,каб мы забыліся на ўсё сваё,навязвалі нам выдуманыя гербы і сцягі.Але людзі выходзілі па плошчы і вуліцы з любімым сцягам і роднаю Пагоняй.

http://mybelarusia.com/article.php?articleid=42

Кстати, мне жаль, что Погоню сменили на обычный советский герб. Это не наш флаг и не наш герб.

nel вне форумов  
   Тема закрыта   


Закладки


Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход

Похожие темы
Тема Автор Раздел Ответов Последнее сообщение
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? Eliyata Цены, покупки, банки, налоги 7 31.08.2008 20:29
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") POLKAN Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия 53 16.03.2008 11:07
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? Vanille-e Вопросы и ответы туристов 7 02.03.2008 00:22
Цены в кафе "2 мельницы" Gouts Цены, покупки, банки, налоги 0 01.12.2006 06:10


Часовой пояс GMT +2, время: 15:57.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd.
 
Рейтинг@Mail.ru
 
©2000 - 2005 Нелла Цветова
©2006 - 2025 infrance.su
Design, scripts upgrade ©Oleg, ALX