#11
![]() |
|
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
Каляндар Свабоды
субота, 14 траўня 2005, 2:22 13 траўня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваўся сьвяты Якуб Ул.інф. Што адбывалася ў Беларусі і сьвеце 13 траўня На Якуба, казалі, грэе люба. Гэта значыць, прыйшло сапраўднае летняе цяпло. У гэты дзень нараджаліся звычайна людзі з вайсковай выпраўкай і збройнымі подзьвігамі. Напрыклад, герой “Лядовага пабоішча” князь Аляксандар Неўскі прыйшоў на сьвет у такі дзень у 1221 годзе. У Беларусі ягонае імя шырака загучала ў другой палове 19 ст., калі расейскія ўлады пасьля задушэньня паўстаньня Каліноўскага ўводзілі праваслаўе і пад кіраўніцтвам графа Мураўёва будавалі цэрквы, так званыя мураўёўкі. Дык вось, многія гэтыя цэрквы насілі імя сьвятога Аляксандра Неўскага. Адна такая і цяпер стаіць пасярод Менску, на Вайсковых могілках. Вайскоўцам быў і народжаны 13 траўня 1840 году Цітус Далеўскі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага. Нікім іншым гэты паўстанец пабыць не пасьпеў, бо толькі скончыў унівэрсытэт і быў расстраляны ў Вільні, калі меў усяго 23 гады. У Івана Ермачэнкі ўсё жыцьцё было прысьвечана палітыцы і вайсковай справе. Ён нарадзіўся ў Капачоўцы пад Барысавам 13 траўня 1894 году. У часе мінулай вайны ўзначальваў Беларускую народную самапомач і быў дарадцам генэральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Рэшту жыцьця калябарант Ермачэнка правёў у эміграцыі ў ЗША. Дзьве невайсковыя даты. 13 траўня 1905 году нарадзілася легенда беларускага тэатру артыстка Стэфанія Станюта. У гэты ж дзень у 1933-м прыйшоў на сьвет мастак Аляксандар Кішчанка, аўтар слыннага “Габэлену стагодзьдзя”, на якім выяўленыя самыя значныя постаці сьвету і Беларусі. Пасьпеў мастак уставіць туды і Аляксандра Лукашэнку. А ня стала Кішчанкі ў 1997-м. |
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
Опции темы | |
Опции просмотра | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |