#11
![]() |
||
Заблокирован(а)
Дата рег-ции: 14.04.2004
Откуда: Belarus
Сообщения: 953
|
POLKAN пишет:
Может быть, будет интересно. 8 сьнежня – 90 гадоў з дня нараджэньня заснавальніка Беларускае бібліятэкі й музэя ў Лёндане Часлава Сіповіча Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 8 сьнежня 8 сьнежня 1937 году Беларусь страціла трох сваіх выдатных дзеячоў. Органамі НКВД былі зьнішчаныя фальклярыст і кампазытар Антон Грыневіч, палітык і літаратуразнаўца Ігнат Дварчанін, а таксама яшчэ адзін дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі Язэп Гаўрылік. За сваю беларускую дзейнасьць на Віленшчыне Дварчанін і Гаўрылік былі арыштаваныя польскімі ўладамі й асуджаныя да вялікіх тэрмінаў зьняволеньня, пасьля шляхам абмену палітвязьняў яны трапілі ў Савецкі Саюз, дзе іх і расстралялі. 8 сьнежня 1991 году былі падпісаныя Белавескія пагадненьні. Адбылося гэта ў рэзыдэнцыі Віскулі ў Белавескай пушчы. Тут кіраўнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны Шушкевіч, Ельцын і Краўчук афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэньні СССР і ўтварылі Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў. 8 сьнежня 1994 году празь нязгоду з курсам прэзыдэнта Лукашэнкі зь ягонай каманды афіцыйна сышоў Віктар Ганчар. 8 сьнежня 1999 году кіраўнікі Беларусі і Расеі Лукашэнка і Ельцын падпісалі дамову аб стварэньні так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Дамова адкрыта супярэчыла першаму артыкулу беларускай Канстытуцыі, у якім сказана, што Рэспубліка Беларусь зьяўляецца ўнітарнай дзяржавай і не заключае міжнародных дамоваў, якія супярэчаць асноўнаму закону. Камэнтуючы гэтую падзею на Радыё Свабода, народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў заявіў: “Падпісаньне саюзнай дамовы – гэта ня толькі сумная справа, гэта ўвогуле злачынства стагодзьдзя. Гэта, безумоўна, генацыд беларускай нацыі – канец яе гісторыі”. Зь вядомых людзей сьвету, што нарадзіліся 8 сьнежня ў розныя гады, згадаем сёньня рымскага паэта Гарацыя, фінскага кампазытара Яна Сыбэліюса і кінаакторку Кім Бэсынджэр. Сёньня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэньня Часлава Сіповіча, беларускага ўніяцкага біскупа, заснавальніка Беларускае бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лёндане. З гэтае нагоды сёньня ў менскім чырвоным касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбудзецца прэзэнтацыя кнігі пра Часлава Сіповіча, якую прадставіць яе аўтар, наступнік біскупа Сіповіча, айцец Аляксандар Надсан, апостальскі візытатар для беларусаў каталікоў усходняга абраду. |
|
![]() |
|
Закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей - 0 , гостей - 1) | |
Опции темы | |
Опции просмотра | |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Сборники "Музыка парижских кафе" - где? | Eliyata | Цены, покупки, банки, налоги | 7 | 31.08.2008 20:29 |
Ваше отношение к Франции (выделено из: "Негласные правила форума") | POLKAN | Иммиграция-адаптация-интеграция-ностальгия | 53 | 16.03.2008 11:07 |
Есть ли в Париже инет-кафе с "русскими" клавиатурами? | Vanille-e | Вопросы и ответы туристов | 7 | 02.03.2008 00:22 |
Цены в кафе "2 мельницы" | Gouts | Цены, покупки, банки, налоги | 0 | 01.12.2006 06:10 |